25 красавiка 2024, Чацвер, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Брытаніі заявіла пра гатоўнасць нанесці прэвентыўны ядзерны ўдар

18
Мінабароны Брытаніі заявіла пра гатоўнасць нанесці прэвентыўны ядзерны ўдар
Фота: Reuters/Pixstream

Такая пастанова можа быць прынятая ў выпадку «экстрэмальных абставінаў».

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй гатовая да ўжывання ядзернай зброі ў якасці прэвентыўнага ўдару, заявіў кіраўнік міністэрства абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан у эфіры BBC Radio (пераклад – gordonua.com).

Ён адзначыў, што Мэй гатовая «пры экстрэмальных абставінах» аддаць загад аб выкарыстанні балістычных ракет Trident, нават калі для самой Брытаніі ядзернай пагрозы не будзе.

«У самых выключных абставінах мы не можам выключаць прымяненне ядзернай зброі ў якасці першага ўдару», – заявіў Фэлан.

Летам 2016 года брытанскі парламент прагаласаваў за праграму мадэрнізацыі ядзернага шчыта краіны, які прадугледжвае будаўніцтва чатырох новых падлодак, абсталяваных ядзернымі балістычнымі ракетамі Trident. Кошт праграмы, якую падтрымалі 472 парламентарыя, ацэньваецца ў £31 млрд. ($38 млрд).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках