30 сакавiка 2024, Субота, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трохгадовае дзіця на некалькі гадзін заблакавала лінію 103 у Берасці

15
Трохгадовае дзіця на некалькі гадзін заблакавала лінію 103 у Берасці

Бацькі проста пакінулі малому мабільны тэлефон у якасці цацкі.

Медыкам станцыі хуткай дапамогі ў Берасці давялося звярнуцца ў міліцыю, каб высветліць, адкуль няспынна паступаюць дзіўныя званкі.

Дзіця часова заблакавала адну з ліній хуткай дапамогі ў Берасці, набіраючы вядомы нумар з мабільнага, пакінутага бацькамі ў якасці цацкі.

Забава дзіцяці выклікала перапалох на галоўнай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Берасці: цягам дзвюх гадзін невядомы абанент раз за хвіліну набіраў 103. Гэта цалкам выключыла адну з чатырох тэлефонных ліній дыспетчарскай службы Берасцейскай вобласці. Тым, хто спрабаваў выклікаць медыкаў, даводзілася чакаць адказу аператара ўдвая даўжэй, чым звычайна.

- За адзін раз чатыры лініі практычна ніколі не тэлефануюць. Першыя званкі паступаюць заўсёды на першую лінію, і вось тут пачалася такая катавасія: бясконца паступаюць гэтыя званкі, - распавяла АНТ Валянціна Пашкевіч, загадчыца філіяла «Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» Берасцейскай гарадской лякарні хуткай меддапамогі. - Быццам бы там хтосьці размаўляе: ці то жартуе, ці то не жартуе, зразумець было вельмі складана. За хвіліну ні кампутары, ні дыспетчары не паспявалі вызначыць адрас абанента.

Супрацоўнікі МУС выявілі адрас, з якога паступалі званкі - нумар быў зарэгістраваны ў Баранавічах. На адрас рэгістрацыі адправіўся дзяжурны патруль. Выявілася, што маладая мама дала свой мабільны тэлефон пагуляць дзіцяці, пакуль сама завіхалася па хаце. Міліцыянты правялі гутарку з жанчынай, і званкі на 103 спыніліся.

Лекары не маюць афіцыйных прэтэнзій да бацькоў малога.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках