23 красавiка 2024, aўторак, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ з беларусамі ў Польшчы

7
Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ з беларусамі ў Польшчы
Фота: jarosław kosmatka/dziennik łódzki

Адна з пасажырак знаходзіцца ў цяжкім стане - жанчына атрымала траўмы галавы і грудной клеткі.

Беларускі аўтобус вёз турыстаў у Горадню з Прагі. Аварыя адбылася ў ваяводстве Лодзь блізу 4 раніцы 25 красавіка.

На незразумелыя прычыны аўтобус з'ехаў на абочыну і зваліўся ў роў. У ім было 43 чалавекі, 20 з іх дастаўленыя ў лякарні Лодзі і Варшавы з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Адна з пасажырак атрымала цяжкія траўмы галавы і грудной клеткі, і была дастаўлена ў рэанімацыю на верталёце ратавальнікаў, піша kp.by.

49-гадовы кіроўца, які таксама быў дастаўлены ў лякарню на верталёце ў цяжкім стане, паведаміў, што не змог паўплываць на сітуацыю. Перад аварыяй ён пачуў падазроны гук, падобны на выбух. Гэты ж гук чулі і некаторыя пасажыры.

Ужо сёння большасць пасажыраў вернуцца ў Горадню - па іх быў адпраўлены аўтобус. Вядома, што сярод пасажыраў не было дзяцей. Усе турысты атрымаюць грашовую кампенсацыю пасля вяртання дадому.

Выратавальная аперацыя доўжылася некалькі гадзін - у бок Варшавы ўтварыўся 4-кіламетровы затор. Польскія праваахоўнікі цяпер праводзяць праверку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках