28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаны новы прэс-сакратар Дзярждэпу ЗША

1
Прызначаны новы прэс-сакратар Дзярждэпу ЗША
Хізэр НАЎЕРТ
ФОТА: AFP

Хізэр Наўерт 15 гадоў працавала вядоўцай і карэспандэнткай.

Дзяржаўны дэпартамент абвясціў, што новым прэс-сакратаром будзе Хізэр Наўерт - былая тэлевядоўца канала «Фокс» і прыхільніца Дональда Трампа, паведамляе «Радыё Свабода».

Наўэр 15 гадоў працавала вядоўцай і карэспандэнткай, якая асвятляла як замежныя, так і ўнутраныя навіны і падзеі, у тым ліку тэрарыстычныя акты 11 верасня, вайну ў Іраку і генацыд у Дарфуры. «Досвед Хізэр і працяглая цікавасць да міжнародных спраў будуць неацэннымі, бо яна перадасць прыярытэты замежнай палітыкі адміністрацыі амерыканскаму народу і свету», - гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамента.

Да прыходу ў Дзяржаўны дэпартамент Наўэрт была нью-ёркскай карэспандэнткай канала Fox News Channel. У папулярным ранішнім тэлешоў «Fox and Friends» яна адказвала за публікацыю навін. Акрамя таго, яна рэгулярна выступала ў праграмах Fox News і рабіла свой унёсак у кожную навінавую платформу, уключаючы радыё, спадарожнікавае радыё і інтэрнэт, гаворыцца ў паведамленні.

Наўерт пачала працаваць у Fox пасля заканчэння Вышэйшай школы журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках