28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны журналіст: Сваімі дзеяннямі ўлады толькі распальваюць абстаноўку

2
Незалежны журналіст: Сваімі дзеяннямі ўлады толькі распальваюць абстаноўку
Яўген Мэркіс

Гомельскага журналіста Яўгена Мэркіса выклікаюць у міліцыю «даць тлумачэнні».

У міліцыі Яўген Меркіс будзе вымушаны даць тлумачэнні з нагоды стрыму з-пад гомельскага ізалятара часовага ўтрымання. Стрым, вядоўцам якога быў журналіст, трансляваўся 31 сакавіка на старонцы ў «Фэйсбуку» «Белсата».

У той дзень вядомага гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча павінны былі выпусціць з турмы, але так і не выпусцілі, бо за кратамі яму вынеслі яшчэ адно пакаранне.

«Такімі дзеяннямі ўлады замест выпраўлення ўласных памылак і цяжкай сітуацыі ў нашай краіне толькі абвастраюць абстаноўку і прыцягваюць увагу да таго бязладдзя, якое ў нас здзяйсняецца», - напісаў у «Фэйсбуку» Яўген Мэркіс.

Таксама ён нагадаў, што цяпер за кратамі знаходзяцца грамадскі і прафсаюзны дзеяч Андрэй Стрыжак і той самы відэаблогер Максім Філіповіч.

«Ну а нас - нас не спыніць, не стрымаць. Не пераключайцеся!» - дадаў Яўген Мэркіс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках