28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістыка па-кісялеўску: Расейскія СМІ сказілі словы генеральнага сакратара NATO

8
Журналістыка па-кісялеўску: Расейскія СМІ сказілі словы генеральнага сакратара NATO
ЯЎГЕН ПАПОЎ

Прапагандысцкія каналы прыпісалі Енсу Столтэнбергу словы, якія ён не казаў.

У NATO абвінавацілі расейскія каналы «Расія 24» і «Расія 1» у скажэнні слоў генеральнага сакратара альянсу Енса Столтэнберга, піша korrespondent.net.

Адпаведныя паведамленні размясціла прэс-сакратарка NATO Ёана Лунгеску ў Twitter.

Генеральны сакратар Столтэнберг ні разу не згадваў пра «танкі на мяжы» ў інтэрв'ю «Расеі 24», - напісала яна са спасылкай на запіс інтэрв'ю.

Лунгеску адзначыла, што Столтэнберг напраўду сказаў каналу, што мэта NATO - «папярэдзіць канфлікт, а не справакаваць яго».

«Яўген Папоў (журналіст «Расеі 1» - Рэд.) скажае праўду: генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг казаў аб «абароне і дыялогу» з Расеяй, а не «канфлікце і дыялогу», - заявілі ў альянсе.

Яна таксама апублікавала запіс перадачы «60 хвілін» «Расеі 1», у якой Яўген Папоў прыпісвае Столтэнбергу словы пра палітыку «канфлікту і дыялогу» з РФ.

«Расейскае ток-шоў «60 хвілін» заяўляе, што NATO «плануе агрэсію». Гэта хлусня. Глядзіце, што генеральны сакратар казаў напраўду», - падкрэслілі ў альянсе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках