25 красавiка 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Кушнір: Чыноўнікі перажываюць за сваё месца, а не за развіццё спорту

6
Антон Кушнір: Чыноўнікі перажываюць за сваё месца, а не за развіццё спорту
Антон Кушнір

Беларускія спартовыя функцыянеры не адказваюць сучасным рэаліям.

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір адзначыў, што мог закончыць кар'еру сёлета, піша «Трибуна».

«Выступіў сёлета ўсяго на чатырох стартах, здабыў 3 залатыя медалі. Не атрымалася выступіць на трох этапах, таму толькі бронзавы медаль агульнага заліку. Ахвяравалі гэтымі этапамі і чэмпіянатам свету, каб паберагчы здароўе.

Не задаволены вынікамі аднаўлення. Хацелі арганізаваць аднаўленне ў Сочы. Падтрымліваў міністр, запэўніваў, што ўсё ўладкуецца. Сталася інакш, і за дзень да вылету мне сказалі: ляціш за кошт прызавых за сезон, якія мы табе налічым. Мне сорамна нават пра гэта казаць. Так не прынята. Каму распавядзеш - будуць смяяцца. Сума прызавых за чатыры медалі - гэта аплата санаторыя. Уколы, неабходныя для калена, таксама абяцалі яшчэ ўвосень, але дагэтуль іх не закупілі.

Былі думкі заканчваць кар'еру сёлета. Лекары сказалі, што пара задумвацца аб спыненні выступаў. Плюс вось гэтыя моманты, і такое стаўленне да спартоўцаў...Было б за што арганізм ірваць.

За апошнія гады ў нас тры алімпійскія чэмпіёны на зімовых Гульнях, адзін на летніх. Калі далей так будзе прадаўжацца, то лічба не будзе паляпшацца, баюся, каб яна не пайшла ўніз.

Трэба прапрацоўваць пытанні з залай для моладзі. Нашым чыноўнікам не хочацца завастраць на гэтым увагу, многія перажываюць за сваё месца, а не думаюць пра развіццё спорту», - распавёў Антон.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках