25 красавiка 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт ўрада РФ загамаваў на ўзлётнай палосе праз непаладкі

5
Самалёт ўрада РФ загамаваў на ўзлётнай палосе праз непаладкі
АРХІЎНАЕ ФОТА РІА НОВОСТИ

Самалёт Ту-214 ужыў экстраннае гамаванне пры вылеце з Омска праз тэхнічныя непаладкі.

У кабіне пілотаў спрацаваў сігнал «не замкнёныя дзверы», перадае «Радыё Свабода».

Гэтым рэйсам мелі вылецець у Маскву міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі, сакратар генеральнай рады «Адзінай Расеі» Сяргей Нявераў і яшчэ некалькі сябраў партыі. Пра гэта паведаміла журналістка «Камсамольскай праўды» Алена Крывякіна, якая знаходзілася на борце.

Чыноўнікі і журналісты суправаджалі прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева падчас працоўнай выправы ў Омск. Яны вернуцца ў Маскву іншым бортам. Сам кіраўнік расейскага ўрада ўжо паляцеў з Омска на ўрадавым Іл-96.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках