20 красавiка 2024, Субота, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька Ле Пэн зганіў ейную перадвыбарчую кампанію

Бацька Ле Пэн зганіў ейную перадвыбарчую кампанію

Ле Пэн-старэйшы параіў сваёй дачцэ капіяваць Дональда Трампа.

Ультраправы ветэран французскай палітыкі Жан-Мары Ле Пэн раскрытыкаваў перадвыбарчую кампанію сваёй дачкі, кандыдаткі ў прэзідэнты Францыі Марын Ле Пэн на фоне ейнай заявы пра тое, што яна надумала часова пакінуць пасаду лідара крайне правай партыі «Нацыянальны фронт», якую заснаваў ейны бацька. Сваёй пастановай Марын Ле Пэн разлічвае атрымаць вялікую падтрымку французаў, якія не вызначыліся, як незалежны кандыдат, піша mk.ru.

Ле Пэн-старэйшы мяркуе, што ягоная дачка, каб адолець падчас вызначальнай сутычкі ў другім туры прэзідэнцкай гонкі ў Францыі 7 траўня цэнтрыста Эмануэля Макрона, які выперадзіў яе, павінна браць прыклад з прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа і паводзіць сябе ў барацьбе з палітычнымі апанентамі больш агрэсіўна і напорыста, а таксама падтрымліваць гэты высокі градус напалу ў выступах перад французскімі выбарцамі.

«Я думаю, што ейная кампанія была занадта нязмушанай. Калі б я быў на ейным месцы, мая кампанія была б больш падобная да трампаўскай: больш адкрытая, вельмі агрэсіўная ў дачыненні да тых, хто нясе адказнасць за заняпад нашай краіны, хай сабе гэта будуць левыя або правыя», — заявіў Жан-Мары Ле Пэн у інтэрв'ю радыё RTL.

Раней Марын Ле Пэн заявіла, што не кантактуе са сваім бацькам і заснавальнікам ейнай партыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках