28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адказнасць за тэракт у Пецярбургу ўзялі ісламісты

11
Адказнасць за тэракт у Пецярбургу ўзялі ісламісты

Адзначаецца, што «Батальён» быў створаны пасля «расейскай інтэрвенцыі» ў Сірыі.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе звязаная з «Аль-Каідай» групоўка.

Аб гэтым паведамляе republic.ru са спасылкай на SITE.

Праект дадае, што баевікі прыстрашылі новымі тэрактамі. РБК удакладняе назву групоўкі – «Каціба аль-Імам Шаміль» («Батальён імама Шаміля»), пра які нічога не вядома.

Як паведамляе Reuters, «Каціба аль-Імам Шаміль» сцвярджае, што дзейнічала на загад лідара «Аль-Каіды» Аймана аль-Завахіры. У заяве групоўкі тэракт у Пецярбургу названы адказам на ўмяшанне Расеі ў справы Сірыі ды Лібіі, а таксама Чачні.

Адзначаецца, што «Батальён» быў створаны пасля «расейскай інтэрвенцыі» ў Сірыі. Як гаворыцца ў заяве, групоўку назвалі ў гонар «чачэнскага камандзіра, забітага расейскімі спецслужбамі ў Інгушэціі ў 2006 годзе».

«Коммерсантъ» і «Газета.Ru» пісалі аб магчымай датычнасці да выбуху ў пецярбуржскім метро арганізацыі «Таўхід валь-Джыхад».

У пачатку 2017 года яна аб'ядналася з «Хайят Тахрыр аш-Шам», створанай на аснове «Фронту ан-Нусры», які лічыўся сірыйскім крылом «Аль-Каіды». У 2016 годзе групоўка адхрысцілася ад «Аль-Каіды» і пераназвалася.

Як пісала «Газета.Ru», меркаваным замоўцам пецярбуржскага тэракту стаў лідар «Таухід валь-Джыхад» Абу Салах аль-Узбекі (Сіражыдзін Мухтараў). З інфармацыі выдання, яго шукае Інтэрпол, баевіка абвінавачваюць у арганізацыі атакі на кітайскае пасольства ў Бішкеку.

Выбух у вагоне метро ў Санкт-Пецярбургу адбыўся 3 красавіка. Загінулі 16 чалавек, у тым ліку магчымы выканаўца тэракту. Акрамя яго і меркаванага замоўцы ў справе фігуруюць яшчэ 8 чалавек, іх арыштавалі 7 красавіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках