29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры звычкі, якія зменяць ваша жыццё

7
Чатыры звычкі, якія зменяць ваша жыццё

Гэтыя звычкі палепшаць агульнае самаадчуванне, паправяць здароўе, падвысяць жыццёвы тонус і палепшаць настрой.

Як часта мы даём сабе абяцанне пачаць новае жыццё з новага года, з новага панядзелка, з новага дня нараджэння.... Але ці часта выконваем абяцанае? На жаль, не.

Дык вось, каб пачаць новае жыццё, не варта чакаць новага дня, можна расчацца з ім ужо зараз. Для гэтага варта толькі памяняць некалькі сваіх ключавых звычак, і новае здаравейшае жыццё вам гарантаванае! Так, гэта не памылка друку, менавіта звычак, бо да 80% дзеянняў усяго свайго жыцця мы здзяйсняем аўтаматычна, г.зн. паводле звычкі. І варта нам памяняць гэтыя аўтаматычныя дзеянні, як і наша жыццё зменіцца ў той ці іншы бок.

Змена звычкі – справа не складаная, тут патрабуецца толькі жаданне і невялікая моц волі, а яшчэ пару месяцаў выканання паўторных дзеянняў. Бо, як высветлілі навукоўцы, звычка ў сярэднім фармуецца за 66 дзён, піша obozrevatel.com.

А цяпер падаю вам мой ТОП-4 карысных звычак, якія сапраўды здольныя змяніць жыццё, а менавіта: палепшыць агульнае самаадчуванне, паправіць здароўе, павысіць жыццёвы тонус, палепшыць настрой і шмат іншага.

Звычка высыпацца

Нельга недаацэньваць карысць сну. Здаровы сон, калі мы кладзёмся спаць не пазней за 22-23:00, спрыяе аднаўленню эмацыйнага фону, цяглічнай і нэрвовай сістэм арганізма, рэгулюе гармоны, паляпшае імунітэт, спрыяе зніжэнню вагі.

Завядзіце сабе звычку рана класціся спаць. Пачніце з малога: штодзень проста кладзіцеся ў ложак на 5-10 хвілін раней. Ну а каб вам лягчэй было засынаць, мінімум за гадзіну да сну вымкніце ўсе прылады, прыглушыце святло, прыміце рэлаксацыйную ванну або цёплы душ, памедытуйце, паслухайце заспакаяльную музыку.

У ідэале засынаць а 21-22:00, тады ўжо а 5-6 раніцы вы будзеце ўставаць самі, без будзільніка, бадзёрым і цалкам свежым. Вы забудзецеся, што такое хранічная стомленасць, млявасць, раздражняльнасць, песімізм, пераяданне.

Звычка піць дастатковую колькасць вады

Вада – другая важнасцю крыніца жыцця на зямлі, але калі вы спытаеце сябе, колькі шклянак простай вады (не улічваючы салодкія напоі, сокі, узвары, гарбату ці каву, супы) вы выпіваеце за дзень, адказ, на жаль, можа гучаць проста як "ніводнай". А менавіта ж у адсутнасці паступлення чыстай вады ў арганізм могуць хавацца прычыны вашага дрэннага настрою, бессані і нават дэпрэсіі. Адсюль жа сухасць скуры, завалы і пераяданні.

Прывучыць сябе штодня выпіваць сваю дзённую норму звычайнай вады, якая складае 30 (а паводле некаторых звестак і ўсе 40) мл на кожны кг вашай вагі. Вада падтрымлівае ўсе хімічныя і абменныя працэсы ў арганізме, для нармальнага працякання якіх часам патрабуецца толькі свежая, а не выпітая некалькі гадзін таму вада. Агораць сваю норму без звычкі можа быць цяжкавата, таму лепш уводзіць ваду спакваля, дадаючы кожныя некалькі дзён па 1 шклянцы, давёўшы іх да патрэбнай колькасці.

Ну а каб у першы час папросту не забываць піць, заўсёды насіце з сабой бутэлечку з вадой, пастаўце на тэлефон напамінак, або сцягніце спецыяльную праграму на свой смартфон, якая будзе не толькі нагадваць, але і лічыць ужо выпітую і астатнюю колькасць вады.

Звычка правільна харчавацца

"Мы ёсць тое, што мы ямо" - дастаткова банальная фраза Гіпакрата, якая не страчвае пры гэтым сваёй актуальнасці і сёння. Практычна ўсе хваробы – ад няправільнага харчавання, а менавіта: ад перавагі закісляльных прадуктаў у нашым рацыёне. Мясныя, малочныя, кандытарскія вырабы, паўфабрыкаты, трункі і кава– усё гэта прадукты, траплянне якіх у арганізм прычыняецца да зруху кісла-лугавай раўнавагі ў кіслы бок. А менавіта кіслае асяроддзе, як давялі навукоўцы, здольнае правакаваць развіццё больш як 200 хвароб (у тым ліку ЖКТ, сэрцава-судзіннай сістэмы, анкалагічных захворванняў) і значна зніжаць імунітэт, пагаршаць працаздольнасць галаўнога мозгу, правакаваць абвастрэнне хранічных захворванняў.

Таму, калі ласка, увядзіце сабе звычку мінімум на 60% узбагачаць свой штодзённы рацыён прадуктамі, што аблугоўваюць асяроддзе арганізма. Для гэтага вам трэба аддаваць перавагу свежай садавіне, гародніне і зеляніне. Хай вымытыя свежыя садавіна і ягады заўсёды будуць у вас напашэве (у вазе на кухонным стале, у торбачцы для перакусаў і г. д.), агароднінныя салаты стануць неад'емнай стравай кожнага дня, а зялёныя кактэйлі заменяць штодзённае ранішняе ядзенне.

Звычка рухацца

Ну і вядома ж, звычка актыўнага ладу жыцця – проста незаменны атрыбут кожнага, хто хоча жыць здорава і выдатна. Уся рэч у лімфатычнай сістэме, якая прыводзіцца ў рух нашымі цягліцамі і застой у якіх праз адсутнасць фізічнай чыннасці можа прычыніцца да застою розных рэчываў, што атручваюць наш арганізм, і ў выніку да пагаршэння агульнага самаадчування.

Проста, калі ласка, увядзіце сабе ў звычку праходзіць штодня мінімум 10000 крокаў. Для гэтага аддавайце перавагу сходам, часцей проста шпацыруйце пешшу, выкарыстоўвайце абедзенныя перапынкі для вывучэння новых маршрутаў, а канец тыдня – для чыннага адпачынку ўсёй сям'ёй. Ну а дадаўшы да такой актыўнай жыццёвай пазіцыі ранішнюю гімнастыку і наведванне спартзалы 3-5 раз на тыдзень, вы не толькі паправіце сваё здароўе, а яшчэ і ўпарадкуеце цела.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках