25 красавiка 2024, Чацвер, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь аказалася паміж Конга і Свазілендам у рэйтынгу свабоды прэсы

1
Беларусь аказалася паміж Конга і Свазілендам у рэйтынгу свабоды прэсы

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала чарговы рэйтынг свабоды прэсы.

У 2017 годзе Беларусь захавала 153-е месца сярод 180 краін свету. Артыкул (пераклад – «Радыё Свабода») пра беларусь называецца «Ілжывая адліга».

У рэйтынгу Беларусь блізкая да краінаў з цалкам несвабоднай прэсай, суседзі ў рэйтынгу — Эфіопія, Сінгапур і Свазіленд (150-152 месцы), Турэччына, Брунэй і Дэмакратычная Рэспубліка Конга (154-156). Латвія на 28-м месцы, Літва — на 36-м, Польшча — на 54-м, Украіна на 102-м, Расея на 148-м. Найлепшыя ў свабодзе прэсы — Нарвегія, Швецыя і Фінляндыя, недалёкая геаграфічна ад Беларусі Эстонія на 12-м месцы. Адразу тры краіны былога СССР у «несвабодных» антылідарах: Азербайджан (162-е месца), Узбекістан (169-е) і Туркменістан (178-е).

Рэйтынг Беларусі толькі крыху падвысіўся з 2016 году. У 2017 годзе ў Беларусі не была забойстваў прадстаўнікоў СМІ і «інтэрнэт-грамадзянаў», але «Рэпарцёры без межаў» адзначаюць шматлікія затрыманні ў час акцыяў пратэсту ў лютым-сакавіку.

«У спробе аслабіць расейскую ўладу над Беларуссю і выйсці з эканамічнага крызісу рэжым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі спрабуе наблізіцца да міжнароднай супольнасці і сцерці свой вобраз «апошняй дыктатуры Еўропы», — гаворыцца ў апісанні Беларусі на сайце «Рэпарцёраў без межаў». — Аднак, акрамя вызвалення палітычных зняволеных, нічога не змянілася. Пазаштатныя журналісты, якія працуюць у незалежных СМІ, заснаваных за мяжой, не могуць атрымаць акрэдытацыю і пераследуюцца судовымі органамі. Баючыся дэстабілізацыі становішча, звязанай з украінскім крызісам, улады садзілі і прарасейскіх, і антырасейскіх блогераў. Вельмі мала журналістаў былі арыштаваныя або зазналі гвалт у 2016 годзе. Але зацішша скончылася ў сакавіку 2017 году, калі беспрэцэдэнтная хваля пратэстаў прывяла да вялікага разгону».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках