28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакаліст «Naviband» у дзяцінстве марыў стаць каталіцкім святаром

1
Вакаліст «Naviband» у дзяцінстве марыў стаць каталіцкім святаром

Арцём Лук'яненка вырас у Глыбокім у каталіцкай сям'і.

Музыкі гурту «Naviband», які прэзентуе Беларусь на конкурсе поп-музыкі «Еўравізіі» ў траўні ў Кіеве, Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук, пазіцыянуюць сябе як хрысціяне: Ксенія выхоўвалася ў знаёмстве з праваслаўнай традыцыяй, Арцём марыў стаць каталіцкім святаром.

Неаднаразова музыкі выступалі на праваслаўных фэстах, а ў некаторых песнях, як тлумачаць яны самі, – напрыклад, у песнях «Пилигрим» и «Беги», – сустракаецца «каталіцкая лексіка», вядомая для слухачоў-вернікаў, якая выклікае адпаведныя асацыяцыі, – распавядаюць музыкі ў гутарцы з карэспандэнтам catholic.by.

«Мы ўжо амаль як хрысціянскі гурт. Дарэчы, так пра нас аднойчы напісалі журналісты ў Польшчы. У нас ёсць песня «Спасибо» і, звяртаючыся да публікі, мы звычайна кажам: як гэта важна – дзякаваць за ўсё, што ёсць у жыцці. Мы пасля жартавалі, што кожны раз пасля гэтай песні павінны гаварыць «Алілуя!», – кажуць музыкі.

«Адну песню з апошняга альбома я напісала пасля таго, як наведала менскую кафедру (пры магчымасці мы часта заходзім у яе з Арцёмам). Быў сонечны дзень, святло вельмі прыгожа прабівалася скрозь вітражы касцёла. Я прыйшла дадому, зайграла і ў мяне нарадзілася песня «Стоп-кадр». Першыя радкі «Где сойдутся наши пути, знаешь только ты один. Солнцу, миру улыбаешься, чувства нежные сердцу Ты даришь мне», – я гэта не спяваю пра нейкага маладога чалавека, а пра Бога», – тлумачыць Ксенія.

«Я каталік. З Глыбокага. Вырас у каталіцкай сям'і, таму з дзяцінства кожную нядзелю і на ўсе святы вадзілі мяне ў касцёл. Мае бабуля і маці – вельмі рэлігійныя людзі, а таму былі рады, калі з Святой Зямлі я прывёз па свечцы», – распавядае Арцём.

«А я ў дзяцінстве ведала шмат царкоўных песень. Бабуля праводзіла са мной шмат часу і вадзіла ў царкву. І праваслаўныя песні я спявала заўсёды, кожны дзень», – дадае Ксенія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках