19 красавiка 2024, Пятніца, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд заклікаў міністраў мабілізавацца ў падтрымку Макрона

4
Франсуа Аланд заклікаў міністраў мабілізавацца ў падтрымку Макрона
Франсуа Аланд

Марын Ле Пэн павінна атрымаць у другім туры як мага больш нізкі вынік.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заклікаў усіх міністраў прыкласці намаганні, каб кандыдатка ультраправых Марын Ле Пэн атрымала на прэзідэнцкіх выбарах як мага больш нізкі вынік.

Пра гэта заявіў прадстаўнік французскага ўрада Стэфан Ле Фоль, паведамляе Le Figaro (пераклад - eurointegration.com.ua).

З ягоных слоў, падчас сустрэчы з міністрамі кіраўнік дзяржавы папрасіў іх «быць цалкам залучанымі ў кампанію да другога тура выбараў, каб Марын Ле Пэн атрымала як мага больш нізкі вынік».

«Сёння важна быць цалкам мабілізаванымі ў гэтай кампаніі», - працытаваў прадстаўнік урада Аланда.

Нагадаем, лідар руху «Наперад», незалежны кандыдат Эмануэль Макрон у першым туры выбараў прэзідэнта Францыі атрымаў 24,01% галасоў выбаршчыкаў. На другім месцы - Марын Ле Пэн, якая набрала 21,30% галасоў.

Франсуа Аланд пасля першага тура заявіў, што ў другім туры будзе галасаваць за Макрона і перасцярог Францыю ад выбару ультраправага прэзідэнта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках