25 красавiка 2024, Чацвер, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за сотню вернікаў стварылі жывы шчыт для абароны царквы

3
Больш за сотню вернікаў стварылі жывы шчыт для абароны царквы
ФОТА: КАЦЯРЫНА ТКАЧЭНКА

Вернікі царквы «Новае жыццё» абаранілі свой храм перад судовымі выканаўцамі.

Судовыя выканаўцы спрабавалі патрапіць у будынак пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Паводле атрыманых папер, вернікі павінны былі вызваліць памяшканне да 26 красавіка, піша nn.by.

Дзясяткі чалавек сталі жывым шчытом перад дзвярыма і не пусцілі судовых выканаўцаў.

«Былі судовыя выканаўцы, але цяпер сышлі ўжо. Дзякуй Богу! Міліцыя таксама прыязджала, але сабраліся нашы браты - блізу 100 чалавек - і міліцыя не палезла. З'ехалі. Выканаўцы таксама з'ехалі, але сказалі, што справа будзе прадаўжацца, бо яны павінны выканаць пастанову суда ад 2009 года, якую ніяк не могуць выканаць. На гэту пастанову мы павінны пакінуць наш будынак, але мы нікуды не збіраемся з’язджаць. Выканаўцы прапанавалі нам развязаць гэтае пытанне з уладамі. Мы стараемся гэта рабіць, але ўлады ж не ідуць пакуль на кантакт», - адзначыў юрыст пратэстанцкай абшчыны Сяргей Луканін у каментары krynica.info.

Прычыны, чаму ўлады зноў спрабавалі выселіць царкву менавіта цяпер, Сяргей Луканін не ведае. «Перыядычна дзесьці раз на год яны нас турбуюць такімі пытаннямі, але гады паўтара не было іх чуваць. Чаму - не ведаем», - паведаміў юрыст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках