24 красавiка 2024, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Партыя Мэркель абагнала Шульца ў апытаннях

Rzeczpospolita: Партыя Мэркель абагнала Шульца ў апытаннях

Уздым папулярнасці Шульца быў толькі часовай з'явай?

26 красавіка а 13:32. Да парламенцкіх выбараў у Нямеччыне яшчэ пяць месяцаў. Падтрымка партыі Мэркель вырасла. Партыя ХДС/ХСС, якую ўзначальвае канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, апярэдзіла свайго галоўнага канкурэнта СДПГ на 5%. Пра гэта сведчаць звесткі апытання, які правёў інстытут Allensbach, піша zn.ua са спасылкай на Rzeczpospolita. Партыю Мэркель цяпер гатовыя падтрымаць на парламенцкіх выбарах 36% выбаршчыкаў. Месяц таму гэты паказчык быў меншы на 2%. Між тым, сацыял-дэмакраты гэтыя ж два адсоткі страцілі. Цяпер партыю Марціна Шульца гатовыя падтрымаць 31% немцаў.

Такім чынам, вынікі апытання інстытута Allensbach могуць сведчыць пра тое, што раптоўны ўздым папулярнасці СДПГ пасля прызначэння Марціна Шульца лідарам партыі і кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны быў часовай з'явай. Такія лічбы паказалі і іншыя даследаванні, якія былі праведзеныя ў ФРГ за 5 месяцаў да выбараў. Да прыкладу, кампанія Emnid прыйшла да высновы, што за ХДС/ХСС гатовыя галасаваць 36% выбаршчыкаў, а за СДПГ - 31%. У апытанні інстытута Forsa звесткі амаль такія ж, хоць сацыял-дэмакраты атрымалі на 1% менш. У даследаванні Allensbach на трэцім месцы апынуліся «Левыя» і «Зялёныя», за якіх гатовыя галасаваць па 9% выбаршчыкаў. Радыкалы з «Альтэрнатывы для Нямеччыны» пакуль могуць разлічваць толькі на 7%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках