20 красавiка 2024, Субота, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Naviband 1 траўня адправіцца ў Кіеў на «Еўравізію-2017»

2
Гурт Naviband 1 траўня адправіцца ў Кіеў на «Еўравізію-2017»

Першы паўфінал конкурсу адбудзецца ўжо 9 траўня.

Гурт NAVIBAND і яго творчая каманда 1 траўня адправіцца ў Кіеў на міжнародны конкурс песні «Еўравізія-2017», паведамляе БелТА.

Беларуская каманда сёлета складаецца з 23 чалавек. У яе складзе - вакальны прадусар Вольга Драздова, лекар-фаніятр Ігар Аднакозаў, PR-мэнэджар Сяргей Андрыянаў і інш.

На сцэне ў Кіеве NAVIBAND будуць дапамагаць бэк-вакалісты Міхаіл Сасуноў і гурт «Беатрыс», у яго складзе - Вольга Розалеон-Сашальская, Анна Чот і Алена Вярбіцкая.

Сёлета на конкурс акрэдытавана 1,5 тысячы прадстаўнікоў СМІ з Украіны і іншых краін свету, для якіх з 30 красавіка да 3 траўня будуць арганізаваныя сустрэчы з артыстамі, а з 4 да 13 траўня - прэс-канферэнцыі.

Паназіраць за конкурсам у Кіеў прыбудуць блізу 20 тысяч замежных турыстаў, таму прыцягнутыя да працы на песенным форуме будуць блізу 900 валанцёраў. Трансляцыю конкурсу змогуць убачыць больш за 200 млн гледачоў з усёй Еўропы і іншых краін свету.

У Кіеў беларуская дэлегацыя вязе з сабой промапрадукцыю: значкі і стужачкі з беларускім арнаментам, прэзентацыйныя буклеты і плакаты. У гурта NAVIBAND, як і ў астатніх удзельнікаў, запланавана некалькі індывідуальных рэпетыцый у Кіеве, першая з іх адбудзецца 3 траўня.

Другая рэпетыцыя і індывідуальная прэс-канферэнцыя прадстаўніка Беларусі на «Еўравізіі» запланаваныя на 6 траўня. Афіцыйнае адкрыццё Еўратыдню 7 траўня адбудзецца ў кангресна-выставачным цэнтры «Паркавы» ў Кіеве.

Беларускія канкурсанты разам з іншымі ўдзельнікамі «Еўравізіі-2017» пройдуць па чырвонай дарожцы на плошчы Канстытуцыі і алеі каля Марыінскага палаца. А ўжо 9 траўня пройдзе першы паўфінал конкурсу.

Конкурс песні «Еўравізія-2017» пройдзе ва Украіне з 9 да 13 траўня. Беларусь возьме ўдзел у самым папулярным песенным шоў Еўропы 14-м разам.

Афіцыйны прадстаўнік краіны гурт NAVIBAND з кампазіцыяй «Гісторыя майго жыцця» выступіць пад нумарам 14 у другім паўфінале 11 траўня. Жывую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24», а таксама афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках