28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША размяшчаюць у Паўднёвай Карэі сістэму СПА

ЗША размяшчаюць у Паўднёвай Карэі сістэму СПА
ФОТА З САЙТА PROFI-FOREX.ORG

У сераду сістэму ПРА перавезлі на поле былога гольф-клуба ў правінцыі Санджу.

На фоне ўсё большых трэнняў з нагоды ракетных і ядзерных амбіцый КНДР амерыканскія вайскоўцы прыступілі да разгортвання ў Паўднёвай Карэі сістэмы супрацьракетнай абароны THAAD, што выклікала вельмі неадназначную рэакцыю як унутры краіны, так і за мяжой, паведамляе расейская служба BBC.

У правінцыі Санджу, куды ў сераду перавезлі абсталяванне комплексу, калону амерыканскай вайсковай тэхнікі сустрэлі сотні дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць размяшчэння там сістэмы ПРА.

Пекін заяўляе, што разгортванне комплексу THAAD падрывае бяспеку ў рэгіёне.

Баючыся, што Пхеньян плануе новыя ракетныя і ядзерныя выпрабаванні, ЗША ўжо адправілі да ўзбярэжжа Карэйскага паўвострава авіяносную групу.

На сераду прызначаны і сакрэтны брыфінг ў Белым доме, на які запрошаны адразу ўсе 100 чальцоў амерыканскага сената. Акрамя таго, Вашынгтон звярнуўся ў Раду Бяспекі ААН з заклікам неадкладна заняцца развязаннем паўночнакарэйскай праблемы і паралельна паспрабаваў заручыцца падтрымкай Пекіна.

Сістэма THAAD (Terminal High Altitude Area Defense) - мабільны комплекс наземнага базавання, прызначаны для перахопу балістычных ракет малой і сярэдняй далёкасці і закліканы абараніць Паўднёвую Карэю ад ракетнай пагрозы з боку паўночнага суседа.

Як удакладнілі ў паўднёвакарэйскім міністэрстве абароны, размяшчэнне сістэмы ПРА было ўзгодненае яшчэ ў летась, аднак у эксплуатацыю яно будзе ўведзенае толькі да канца 2018 года.

Разгортванне супрацьракетнага комплексу THAAD супала ў часе са спускам на ваду новага кітайскага авіяносца - другога авіяносца ў арсенале Пекіна, але першага, створанага ў самім Кітаі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках