19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як будзе выглядаць шматфункцыянальны цэнтр «Няміга Мол» у Менску

15
Стала вядома, як будзе выглядаць шматфункцыянальны цэнтр «Няміга Мол» у Менску

Агульная плошча Молу будзе амаль 64 тысячы квадратных метраў.

Шматфункцыянальны гандлёва-адміністрацыйны будынак «Няміга Мол» пабудуюць на скрыжаванні вуліц Няміга - Калектарная. Узводзіць будынак у цэнтры горада будзе іранская кампанія «Интербелнест», піша tut.by.

Агульная плошча Молу будзе амаль 64 тысячы квадратных метраў. У 20-павярховы комплекс увойдуць падземны паркінг, гандлёва-выставачныя залы, кавярня, рэстарацыі, боўлінг-бар, фітнэс-цэнтр, крамы, фудкорт, кінатэатр, апарт-гатэль, офісы.

Нагадаем, будаваць на гэтым месцы хацелі яшчэ ў 2011 годзе. Тады пляцоўку прадалі іншаму іранскаму інвестару пад гатэльны комплекс. Пазней праект перарабілі пад два хмарачосы, але будаваць іх так і не пачалі. Пляцоўку перадалі «Интербелнест» пад шматфункцыянальны комплекс. Калі пачнецца будаўніцтва, невядома. У кампаніі-забудоўшчыку папрасілі ператэлефанаваць праз два тыдні, калі будуць вядомыя тэрміны пачатку работ.

Дарэчы, суседнічаць мол будзе з элітным жылым домам - пабудуюць комплекс акурат ля пляцоўкі, якую калісьці вылучалі кампаніі Юрыя Чыжа. Але будаваць «Трайпл» не пачаў, таму пляц забралі.

У лютым 95 сотак зямлі каля плошчы Багушэвіча прадалі з аўкцыёну за 750 тысяч рублёў. Пакупніком стала ТАА «Гасцявы дом», якое належыць групе кампаній «Стратэг» - яно і пабудуе гмах падвышанай камфортнасці з падземным паркінгам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках