24 красавiка 2024, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліквідатар на ЧАЭС: Улады не зацікаўленыя ў развязанні чарнобыльскіх праблемаў

3
Ліквідатар на ЧАЭС: Улады не зацікаўленыя ў развязанні чарнобыльскіх праблемаў

Рэжым канчаткова забыўся пра герояў-ліквідатараў.

Чарнобыльская трагедыя замоўчваецца. Ліквідатары пераведзеныя ў разрад пацярпелых, льготы ліквідаваныя. Уводзяцца ў севазварот забруджаныя землі, няма належнага кантролю за прадукцыяй, якая спажываецца, паведамляе «Радыё Рацыя». Улады Беларусі за пазычаныя ў Расеі грошы, выкарыстоўваючы расейскія рэактары, будуюць новую атамную станцыю. Распавядае праваабаронца ПЦ «Вясна» з Мазыра Уладзімір Целяпун - ліквідатар гэтай тэхнагеннай катастрофы:

- Толькі пасля маршу ў 90-м пачаліся нейкія льготы, кампенсацыі, мы мелі бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне, пасля былі льготы на камунальныя аплаты. А цяпер мы нават не ліквідатары, а пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы. Калі раней мяне выклікалі штогод на медыцынскі агляд, то цяпер і гэтага ўжо не робяць.

У 2011 годзе Уладзімір Целяпун быў узнагароджаны ордэнам «Чарнобыльскі Крыж: Мужнасць. Годнасць. Гуманнасць». Гэта вышэйшая ўзнагарода Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі «Саюз Чарнобыль Украіны».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках