16 красавiка 2024, aўторак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоркі сусветнага жаночага футбола наведаюць Беларусь

1
Зоркі сусветнага жаночага футбола наведаюць Беларусь

Амерыканскія футбалісткі наведаюць нашу краіну ў рамках праграмы «Пасланцы спорту».

Як паведамілі крыніцы ў пасольстве ЗША ў Беларусі, на запрашэнне АБФФ 27-29 красавіка Беларусь наведаюць зоркі сусветнага жаночага футбола амерыканкі Ціфані Робертс і Зола Саламентэ, піша «Трыбуна».

Гэта складнік праграмы ўрада ЗША «Пасланцы спорту», якая рэалізуецца ва ўсім свеце. Амерыканскія футбалісткі правядуць сустрэчы з моладдзю, а таксама стануць удзельнікамі адкрытых трэніровак у Менску і Магілёве.

Урачыстасці будуць праходзіць у рамках праекта «Здольная». Гэта сацыяльна-спартовы праект для жанчын, закліканы матываваць беларусак да актыўнага спорту.

Акрамя таго, Ціфані і Зола наведаюць дзіцячую вёску SOS у Мар'інай Горцы на Меншчыне.

Ціфані Робертс - алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка свету ў жаночым футболе, цяпер трэнер. Зора Саламентэ - чатырохкратная чэмпіёнка ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках