19 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент запусціў працэдуру пазбаўлення Ле Пэн недатыкальнасці

4
Еўрапарламент запусціў працэдуру пазбаўлення Ле Пэн недатыкальнасці
Марын Ле Пэн
ФОТА AFP

Пракрамлёўскага кандыдата абвінавачваюць у растраце фінансавых сродкаў Еўрапейскага парламента.

Еўрапарламент у сераду афіцыйна запусціў працэдуру зняцця парламенцкага імунітэту з кандыдата ў прэзідэнты Францыі ад партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн, піша realist.online.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на парыжскія СМІ.

Раней французскія следчыя, якія займаюцца расследаваннем у дачыненні да Ле Пэн, накіравалі запыт у Еўрапарламент з патрабаваннем пазбавіць яе імунітэту. Яе абвінавачваюць у растраце фінансавых сродкаў Еўрапейскага парламента.

Марын Ле Пэн заявіла, што пакідае пасаду кіраўніцы ультраправай партыі «Нацыянальны фронт».

Паводле вынікаў першага тура выбараў прэзідэнта, які прайшоў 23 красавіка, Ле Пэн набрала 21,3% галасоў і выйшла ў другі тур.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках