25 красавiка 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адкрытую Расею» прызналі непажаданай арганізацыяй

5
«Адкрытую Расею» прызналі непажаданай арганізацыяй

У Генпракуратуры РФ мяркуюць, што дзейнасць арганізацыі «нясе пагрозу бяспецы Расеі».

Генпракуратура РФ прызнала непажаданай арганізацыяй «Адкрытую Расею». Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

Непажаданымі прызнаныя, згодна з паведамлення, зарэгістраваныя ў Вялікабрытаніі арганізацыі «Адкрытая Расея» і грамадскі сеткавы рух «Адкрытая Расея», а таксама амерыканскі «Інстытут сучаснай Расеі».

«Іх дзейнасць накіраваная на інспіраванне пратэсных выступаў і дэстабілізацыю ўнутрыпалітычнай сітуацыі, што нясе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу Расейскай Федэрацыі і бяспекі дзяржавы», — заявілі ў Генпракуратуры.

Супраца з «непажаданымі арганізацыямі», паводле расейскага заканадаўства, прадугледжвае крымінальнае пакаранне аж да пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках