25 красавiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Выходзіў на Дзень Волі – буду выходзіць і далей

Мянчук: Выходзіў на Дзень Волі – буду выходзіць і далей

Улады сваімі дзеяннямі падштурхоўваюць людзей выходзіць на вуліцы.

Жыхар сталіцы распавёў, чаму надумаў выйсці на «Чарнобыльскі шлях».

«Сёння я прынёс кветкі ў памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы. Я першы раз выходжу на такую акцыю. Выйсці мяне падштурхнулі ўлады, якія проста з’ехалі з глузду. Яны забралі ў людзей спакой, забралі Канстытуцыю, забралі краіну.

Я выходзіў на Дзень Волі – выйшаў і цяпер, буду выходзіць і далей. Мне, як і многім беларусам, даслалі «ліст шчасця». Я пісаў у падатковую, у вышэйшыя органы. «Дапісаўся» да таго, што яны падрабілі мой подпіс на адным з дакументаў, а міліцыя і пракуратура дапамаглі ім усё гэта легалізаваць. Для мяне гэта сапраўднае дзікунства. Не бачу іншага шляху, як выходзіць і заяўляць пра гэта», - распавёў удзельнік акцыі.

Сайт Сharter97.org вядзе онлайн-трансляцыю з «Чарнобыльскага шляху».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках