23 красавiка 2024, aўторак, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка распавяла New York Times, як яе маці перамагла рак

12
Азаранка распавяла New York Times, як яе маці перамагла рак

У гэтым годзе мама Вікторыі Азаранка цалкам паправілася.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў інтэрв'ю газеце New York Times распавяла, як яе маці перамагла рак. Яна нейкі час спрабавала схаваць сваю хваробу ад дачкі. Аднак Вікторыі ўсё распавёў брат. Здарылася гэта ў пачатку 2016 года падчас турніру ў Брысбэне. Праз тэлефон маці ўсё адмаўляла. Калі Азаранка перамагла ў некалькі турнірах і прыляцела ў Менск, у аэрапорце яе сустракалі сваякі, у тым ліку і маці (Вікторыя называе яе моцнай жанчынай), усе плакалі, піша euroradio.fm.

Але Азаранцы паставілі дыягназ — рак грудзей чацвёртай ступені. "Горш за ўсё, калі ад цябе нічога не залежыць, — распавяла Вікторыя. — Ты можаш толькі падтрымаць чалавека маральна". Акурат у той час тэнісістка даведалася пра сваю цяжарнасць і патэлефанавала маці, якая рыхтавалася да аперацыі. "Гэта проста выдатныя навіны!" — сказала Ала Азаранка дачцэ.

Як піша New York Times, у гэтым годзе мама Вікторыі Азаранкі цалкам паправілася. Цалкам артыкул гл. тут.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках