18 красавiка 2024, Чацвер, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі зацвердзілі вынікі першага тура выбараў прэзідэнта

У Францыі зацвердзілі вынікі першага тура выбараў прэзідэнта

Эмануэль Макрон і Марын Ле Пэн атрымалі 24,01% і 21,30% галасоў адпаведна.

Канстытуцыйная рада Францыі зацвердзіла ў сераду вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне ў мінулую нядзелю. Як адзначаецца ў паведамленнях французскай прэсы, Канстытуцыйная рада не ўнесла значных змен у звесткі, апублікаваныя раней МУС краіны, піша «Інтэрфакс».

Так, кандыдат ад руху «Наперад» Эманюэль Макрон і лідарка «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн, якія выйшлі ў другі тур выбараў, атрымалі 24,01% і 21,30% галасоў адпаведна. На трэцім месцы з 20,01 % галасоў размясціўся кандыдат ад «рэспубліканцаў» Франсуа Фіён, замыкае чацвёрку кандыдат ад руху «Непакорная Францыя» Жан-Люк Меланшон з 19,58%. Колькасць тых, хто ўстрымаўся ад удзелу ў выбарах склала 22,23%.

«Мы анулявалі выбарчыя галасы, атрыманыя на участках, дзе былі зафіксаваныя істотныя парушэнні, якіх зрэшты было няшмат», - заявіў прэзідэнт Канстытуцыйнай рады Ларан Фабіюс.

Ён дадаў, што агулам былі ануляваныя 4 691 голас, тады як у 2012 годзе ў першым туры анулявалі 2 541 голас. Другі тур адбудзецца 7 траўня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках