28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы канал выдаў за «журналіста з ЗША» бізнэсоўца з Пецярбурга

16
Першы канал выдаў за «журналіста з ЗША» бізнэсоўца з Пецярбурга

«Амерыканец» прапагандысцкага канала абмяркоўваў сітуацыі ў Паўночнай Карэі і Украіне.

Расейскія федэральныя каналы выдалі за «амерыканскага журналіста» бізнэсоўца з Санкт-Пецярбурга. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне The Insider.

18 красавіка Першы канал паказаў выпуск ток-шоў «Першая студыя», які быў прысвечаны абвастрэнню сітуацыі вакол Паўночнай Карэі. У якасці «экспэрта» ў праграме выступіў нейкі «Грэг Вайнэр». Супрацоўнікі Першага канала прадставілі мужчыну як «амерыканскага журналіста». Якое СМІ ён прадстаўляе, вядучы праграмы не ўдакладніў.

Паводле звестак выдання The Insider, сапраўднае імя «Грэга Вайнэра» – Рыгор Віннікаў. Ён некалькі гадоў пражыў у Нью-Ёрку, дзе займаўся турыстычным бізнэсам. Пра журналісцкую кар'еру Віннікава нічога невядома. У 2012 годзе мужчына вярнуўся ў Пецярбург. На ягонай старонцы ў «Фэйсбуку» паказана ягонае сапраўднае імя, месца пражывання – Нью-Ёрк.

The Insider адзначае, што ў якасці «амерыканскага журналіста» Віннікаў таксама выступаў у эфіры Пятага канала ў праграме, прысвечанай палітычнай сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках