19 красавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук пра БелАЭС: Няхай у сябе ў Драздах будуюць!

5
Гамяльчук пра БелАЭС: Няхай у сябе ў Драздах будуюць!

Удзельнік «Чарнобыльскага шляху» з Гомеля распавёў, чаму прыехаў у Менск.

«Я адмыслова прыехаў на гэтую акцыю з Гомеля, хоць нашы актывісты таксама праводзяць сёння мітынг. Прыехаў, бо мяне хвалюе гэтая праблема, хвалюе тое, што ў нас пад бокам будуюць бомбу. Няхай у сябе ў Драздах будуюць! Проста ўсё надакучыла. Надакучыла беспрацоўе, няма чаго есці, надакучыла лазіць па сметніцах.

Іх «абяцанкі-цацанкі» - папярок горла стаяць. Мне не патрэбныя гэтыя два рублі, якія ён мне будзе плаціць. Я дарослы чалавек, грамадзянін сваёй краіны. Хачу проста годна жыць, каб гэтыя падлеткі не хадзілі са сцягамі, каб яны сядзелі ў офісе і развязвалі жыццёвыя праблемы. Каб не трэба было хадзіць і ўсяго дамагацца на вуліцах.

Сёння - 31 гадавіна трагедыі, сам я з вёскі Барталамееўка Гомельскай вобласці, якая вельмі пацярпела. Учора я там быў і проста плакаў на могілках. Усе мае аднагодкі ляжаць у магілах. Вось таму я і выйшаў сёння», - распавёў удзельнік акцыі.

Сайт Сharter97.org вёў онлайн-трансляцыю «Чарнобыльскага шляху».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках