20 красавiка 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выхад у нас адзін - мяняць рэжым»

14
«Выхад у нас адзін - мяняць рэжым»
Карикатура: cartoon.kulichki.com

Беларусы ўжо падняліся на некалькі прыступак па сходах волі.

Пра гэта Charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

- Учора ў Менску прайшоў «Чарнобыльскі шлях-2017», на якім высоўваліся не толькі экалагічныя, але і палітычныя патрабаванні. У чым на вашу думку ключ да развязання праблем, які стаяць перад беларусамі?

- Больш за 30 гадоў прайшло з таго часу, як выбухнуў Чарнобыль. І Беларусь дагэтуль не адышла ад гэтага «чорнага болю»: гэта і радыяцыя, і забруджванне зямель, і псіхалогія, і хваробы.

А ў гэты час рэжым Лукашэнкі і ягоны гаспадар у Крамлі ставяць нам пад самае сэрца, у Астравец, расейскую ядзерную бомбу, якая ўжо «цікае».

Таму нам трэба разумець: змяніць гэтую сітуацыю мы можам толькі адным шляхам. Спыніць будаўніцтва Астравецкай АЭС можна толькі змяніўшы палітычны рэжым у Беларусі.

Для гэтага не трэба быць занадта празорлівым. Паўсюль мы бачым недвухсэнсоўныя знакі: АЭС пабудавалі на разломах зямной кары, людзі гінуць на будоўлі, побач са станцыяй - магільнік сібірскай язвы, рэактар то выпускаюць з вышыні, то б'юць аб слупы. Паўсюль знакі. Гасподзь як бы кажа нам: «Што вы робіце? Не будуйце другі Чарнобыль».

Таму «Чарнобыльскі шлях - 2017» быў яшчэ і «Астравецкім шляхам». Мы павінны адказваць не толькі за памяць пра мінулае, але і за будучыню беларусаў.

Таму самае галоўнае, што нам трэба сёння - гэта беларуская салідарнасць.

Гэта і салідарнасць з патрыётамі, якія сядзяць у турме паводле сфабрыкаванай «справы Белага легіёну». Ёсць Чарнобыль радыеактыўны, а ёсць Чарнобыль палітычны. Калі 25 сакавіка на вуліцах сталіцы зусім чорна ад міліцэйскага спецназа - гэта палітычны Чарнобыль.

І выхад у нас адзін - мяняць рэжым Лукашэнкі. Усімі сіламі праявіць беларускую салідарнасць і нарэшце пазбавіцца ад гэтага рэжыму. Толькі так можна адхіліць ад Беларусі пагрозу «другога Чарнобыля» і справіцца з наступствамі Чарнобыля першага.

- На вашую думку, беларусы ўжо прадэманстравалі дастатковую для развязання гэтых задач салідарнасць?

- Беларусы зрабілі велізарны крок наперад. Я б сказаў: мы падняліся на некалькі прыступак па сходах волі. І гэта мы зрабілі за апошнія некалькі месяцаў.

Толькі гэты шлях мы і павінны прадаўжаць. Магчыма, што чым вышэй - тым будзе складаней, але гэты шлях беларусам трэба прайсці годна і да канца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках