28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зніклых» студэнтаў з Бангладэш перапраўлялі ў ЕЗ за $1,5 тысячы

«Зніклых» студэнтаў з Бангладэш перапраўлялі ў ЕЗ за $1,5 тысячы
ФОТА МАЕ ІЛЮСТРАЦЫЙНЫ ХАРАКТАР
ФОТА: LIDA.INFO

Траіх грамадзян Бангладэш затрымалі ў Іўеўскім раёне ў сярэдзіне снежня 2016 года.

Управа Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гарадзенскай вобласці расследуе крымінальную справу паводле факту арганізацыі незаконнай міграцыі. Затрыманыя грамадзянін Афганістана і двое жыхароў Беларусі, якія перапраўлялі ў Еўразвяз грамадзян Бангладэша, якія прыехалі ў Беларусь на навучанне. Пра гэта tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Траіх грамадзян Народнай Рэспублікі Бангладэш 1982-1991 гадоў нараджэння затрымалі ў Іўеўскім раёне ў сярэдзіне снежня 2016 года. Высветлілася, што яны з'яўляюцца студэнтамі аднай з вышэйшых навучальных устаноў Гародні і не маючы віз Расейскай Федэрацыі незаконна заехалі ў гэтую краіну на аўтамабілі. Далей яны планавалі перабрацца ва Украіну, а затым на тэрыторыю Еўразвязу.

Падчас праведзеных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі ўстанавілі, што незаконную міграцыю студэнтаў з Бангладэша арганізаваў грамадзянін Афганістана, які пражывае ў Менску і мае дазвол на жыхарства ў нашай краіне, грамадзянін Беларусі і жыхар Магілёўскай вобласці, які з'яўляецца асобай без грамадзянства, але мае дазвол на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Мігрантаў яны падбіралі з ліку грамадзян Народнай Рэспублікі Бангладэш, якія планавалі нелегальна выехаць у краіны Еўразвязу, а ў Беларусі папярэдне легалізаваліся, афармляючы візы для навучання ў вышэйшых навучальных установах.

Падчас расследавання было ўстаноўлена, што ў пачатку снежня 2016 года праз названую схему з Беларусі ў Расею незаконна заехалі 9 грамадзян Бангладэша, якія навучаліся ў адной з вышэйшых навучальных устаноў Берасця.

Незаконнае ўзнагароджанне, якое выплачваецца кожным мігрантам за выкананыя яму паслугі вылічалася сумамі ад 1 да 1,5 тысяч даляраў ЗША.

Следчыя і аператыўныя супрацоўнікі міліцыі прадаўжаюць далейшае высвятленне абставін зробленага, выяўленне магчымых суўдзельнікаў злачынстваў і іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці, у якую былі ўцягнутыя замежныя студэнты вышэйшых навучальных устаноў усіх абласцей Беларусі.

Падазраваныя змешчаныя пад варту, ім выстаўленае абвінавачванні паводле ч 2 арт 371−1 Крымінальнага кодэкса КК Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя незаконнай міграцыі групай асоб з папярэдняй змовай). Прымаюцца захады для вышуку маёмасці, якая ім належыць, а таксама здабытых злачынным шляхам сродкаў, у мэтах іх канфіскацыі і накладання арышту. У дачыненні да мігрантаў будзе прынятая пастанова аб дэпартацыі з Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, у сярэдзіне студзеня з'явіліся паведамленні аб зніклых студэнтаў з Бангладэша. 24 зніклыя замежнікі вучыліся ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, 9 — у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Кіраўніцтва ўніверсітэтаў звярнулася ў праваахоўныя органы.

Пазней міліцыя знайшла некалькі студэнтаў з Бангладэша. Як распавёў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, рэальнай мэтай уезду большасці з іх была наступная міграцыя ў Еўразвяз. Паводле папярэдняй інфармацыі, некаторыя студэнты ўсё ж змаглі трапіць у Францыю, а іншых затрымала памежная ахова Латвіі. Цяпер яны чакаюць пастановы аб дэпартацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках