29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія школьнікі ўзялі «золата» і тры «бронзы» на нямецкай канферэнцыі

6
Беларускія школьнікі ўзялі «золата» і тры «бронзы» на нямецкай канферэнцыі

Усяго ў міжнароднай канферэнцыі юных навукоўцаў удзельнічалі каманды з 26 краін.

На 24-й міжнароднай канферэнцыі юных вучоных ICYS-2017, якая прайшла ў Штутгарце, беларускія школьнікі атрымалі чатыры медалі: тры бронзавыя і адзін залаты. Пра гэта onliner.by паведаміў прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі.

У рамках мерапрыемства нашы вучні выступілі з дакладамі па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы. Усяго ў канферэнцыі ўдзельнічалі каманды з 26 краін, уключаючы Бразілію, Чэхію, Нямеччыну, Іран, Галандыю, Сінгапур.

Залаты медаль атрымалі вучні менскай гімназіі №41 Мікалай Шэшко і Андрэй Шведаў за даклад па матэматыцы. Бронзавы медаль здабыў Канстанцін Шынкароў з гомельскай сярэдняй школы №30 (таксама матэматыка), Уладзіслаў Гадалаў са слуцкай СШ №11 за выступ у галіне інфарматыкі, а Ксенію Пацееву з гарадзенскай гімназіі №3 адзначылі за даклад па фізіцы.

У складзе журы былі навукоўцы і прадстаўнікі буйных універсітэтаў з Афрыкі, Еўропы і Азіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках