25 красавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна чакае капітуляцыя

3
Пуціна чакае капітуляцыя
УЛАДЗІМІР ПУЦІН
ФОТА: GETTY IMAGES

Сустрэча прэзідэнтаў Расеі і ЗША можа быць сустрэчай ультыматумаў, а не гандлю.

Такое меркаванне «Обозревателю» выказаў расейскі публіцыст, аналітык, блогер Уладзімір Голышаў.

Адказваючы на пытанне, што можа абмяркоўвацца падчас сустрэчы Пуціна і Трампа, ён заявіў: «Трэба адзначыць, што Расея Амерыцы не патрэбная. Ніяк не патрэбная. Магчыма, яна патрэбная ў адзіным разрэзе - для дапамогі ў звяржэнні Асада, які ўжо абвешчаны галоўным ворагам народа. Ягонае звяржэнне стала курсам амерыканскай адміністрацыі. Маскву будуць прымушаць да таго, каб яна Асада здала. Можа быць, будзе разглядацца тэхнічная дапамога Масквы ў развязанні паўночнакарэйскай праблемы».

«Але прадметам гандлю не можа быць ні ўкраінская палітыка, ні зняцце санкцый. У найлепшым выпадку - нейкае паслабленне ці, напрыклад, не ўвядзенне новых санкцый. Гэта нават хутчэй», - заўважыў Голышаў.

Ён звярнуў увагу на два важныя моманты. Першы палягае ў тым, што «Трамп ужо даўным-даўно не вызначае палітыку Амерыкі. Ён не вызначаў яе з самага пачатку, але цяпер смешна казаць пра тое, што воля Трампа нешта значыць. Другі: курс амерыканскай адміністрацыі - гэта курс Рэспубліканскай партыі. Гэта азначае размовы выключна з пазіцыі сілы, ультыматыўныя патрабаванні. Трамп будзе адыгрываць ролю палітычнага актора».

Публіцыст перакананы, што Маскве не застаецца нічога іншага, акрамя як капітуляваць у пытанні Сірыі. «Пытанне толькі ў соусе, пад якім будзе пададзеная гэтая капітуляцыя».

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці прагучыць падчас сустрэчы ўкраінскае пытанне, Голышаў сказаў: «У Амерыкі няма цікавасці ў гэтым кірунку. Для рэспубліканцаў гэта яшчэ адна нагода ультыматумаў і ціску на Маскву. Акрамя таго, гэта пытанне Еўропы. Навошта ЗША развязваць пытанні, якія не маюць да іх наўпроставага дачынення? У іх шмат іншых цікавых тэатраў ваенных дзеянняў».

«Украіна выдатна стаіць на сваіх дваіх нагах, і казаць пра тое, што яна можа паслужыць разменнай манетай у нечых разліках - гэта проста абсурд», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках