23 красавiка 2024, aўторак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыгор Грык: Улады парушылі ўсе мае правы

10
Рыгор Грык: Улады парушылі ўсе мае правы
Рыгор Грык

Маштаб бязмежжа баранавіцкіх міліцыянтаў уражвае.

26 красавіка каля пад'езда свайго дома чарговым разам незаконна затрыманы грамадскі актывіст Рыгор Грык. Яго незаконна пратрымалі ў аддзеле міліцыі 7 гадзін без выстаўлення абвінавачвання і без складання пратаколу, а як каментатара аб навіне пра вывешаныя ў Баранавічах ўлёткі, у якіх было напісана: «Свабоду зняволеным. Патрыёт не злачынец!» і колькасць вылучаных бюджэтных грошай на сілавыя структуры ў параўнанні з аховай здароўя і адукацыяй, паведамляе «Радые Рацыя».

- Я сказаў, што нічога не памятаю і згодна з артыкулам 27 Канстытуцыі не буду даваць ніякіх паказанняў і тлумачэнняў і нічога не буду падпісваць. Яны ўсё адно трымалі мяне з 12 да 19 гадзін, выконвалі загад вышэйшага начальства для таго, каб я не паехаў у Менск на «Чарнобыльскі шлях». Я мяркую, што парушаныя ўсе мае правы, ніякай позвы не было, міліцыянты мне не прадставіліся.

Дзеянняў міліцыянтаў Рыгор Грык хутчэй за ўсё не будзе абскарджваць. Ён уважае гэты занятак за абсалютна бессэнсоўны. Яму надакучыла атрымліваць бессэнсоўныя і здзеклівыя адпіскі з вышэйшых устаноў на свае скаргі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках