24 красавiка 2024, Серада, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд паўторна праверыць беларускія прадпрыемствы ў траўні

1
Рассельгаснагляд паўторна праверыць беларускія прадпрыемствы ў траўні
ФОТА: DEUTSCHE WELLE

На днях будзе вызначаная дарожная карта чарговай інспекцыі Рассельгаснагляду.

Беларусь чакае наступную інспекцыю Рассельгаснагляду ў пачатку траўня, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Субоцін перад цырымоніяй адкрыцця III Міжнароднага форуму «Беларусь малочная», паведамляе БелТА.

«На наступным тыдні плануецца другі тур інспекцыі Рассельгаснагляду на нашых прадпрыемствах, якія закрытыя для паставак у Расею. Спадзяемся, што ў рабочай абстаноўцы мы ўсё ж адкрыем нашы прадпрыемствы для паставак на расейскі рынак. Некаторыя прадпрыемствы адкрыты часткова: адны ў пастаўках масла, іншыя - сухога малака. Мы працуем над тым, каб адкрыць цалкам усю лінейку, увесь спектр прадукцыі прадпрыемстваў, каб увесь тавар трапіў на стол да расейскага спажыўца», - сказаў Аляксандр Субоцін.

Намеснік міністра адзначыў, што на днях будзе вызначана дарожная карта чарговай інспекцыі Рассельгаснагляду. «Там будзе агаворана, якія прадпрыемствы будуць інспектаваць спецыялісты Рассельгаснагляду і колькі будзе доўжыцца інспекцыя. Думаю, гэтых прадпрыемстваў будзе блізу 10», - растлумачыў ён.

Папярэдняя інспекцыя Рассельгаснагляду працавала ў Беларусі ў красавіку на працягу 9 дзён. Пяць груп спецыялістаў праінспектавалі 18 прадпрыемстваў. Паводле вынікаў інспекцыі былі знятыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі двух прадпрыемстваў Беларусі - «Велес-Міт» і «Бабуліна крынка».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках