25 красавiка 2024, Чацвер, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Загады Лукашэнкі на эканоміку не ўплываюць

2
Леў Марголін: Загады Лукашэнкі на эканоміку не ўплываюць
ЛЕЎ МАРГОЛІН
ФОТА З САЙТА UDF.BY

Калі не праводзіць ніякіх рэформаў у эканоміцы, то і вынікаў ніякіх не будзе.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у эканоміцы Беларусі ў сакавіку было занята 4 мільёны 372 тысячы 600 чалавек. Для параўнання: у сакавіку мінулага года было на 71 тысячу чалавек больш.

Эканаміст Леў Марголін бачыць у такой статыстыцы агульную негатыўную тэндэнцыю, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Гэтая карціна назіраецца ўжо не першы год. Прыкладна па 70 тысяч працоўных месцаў наша эканоміка губляе з 2011 года. Гэта вельмі яскрава сведчыць, што загады Лукашэнкі на эканоміку не ўплываюць. Яе нельга ні аштрафаваць, ні арыштаваць, таму яна жыве паводле ўласных законаў. Гэта даўно ўжо кажа пра тое, што калі не праводзіць ніякіх рэформаў, то і вынікаў ніякіх не будзе, - адзначыў Марголін.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Беларусі на канец сакавіка склала 43 тысячы 400 чалавек. Колькасць беспрацоўных у Беларусі расце на фоне загаду Лукашэнкі забяспечыць усіх працай да 1 траўня.

Экспэрты зніжэнне занятасці звязваюць з некалькімі фактарамі, у тым ліку аптымізацыяй колькасці работнікаў у многіх сферах, адтокам працоўнай сілы за мяжу, а таксама дэмаграфічнымі працэсамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках