19 красавiка 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NaviBand пасля «Еўравізіі» запіша новы альбом

NaviBand пасля «Еўравізіі» запіша новы альбом
ФОТА: CTV NEWS

У ліпені гурт плануе на тыдзень-два з'ехаць на хутар, каб спакойна пачаць падрыхтоўку новага альбома.

Гурт NaviBand плануе пасля «Еўравізіі» запісаць новы альбом. Пра гэта БелТА распавялі ўдзельнікі гурту Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук.

У апошнія чатыры месяцы артысты пагрузіліся ў падрыхтоўку да ўдзелу ў міжнародным конкурсе песні «Еўравізіі-2017». Але нават пры шчыльным графіку, пастаяннай працы над конкурснай песняй паспяваюць рабіць штосьці акрамя падрыхтоўкі да «Еўравізіі». Так, 22 красавіка хлопцы выступілі ў Менску з акустычным канцэртам. А ў вольныя хвіліны, галоўным чынам падчас пералётаў, калі даводзіцца бавіць час у чаканні самалёта, Арцём дастае гітару.

«Нараджаюцца ідэі, і мы з гуртам ужо наважылі, што ў ліпені на тыдзень-два паедзем на хутар, далей ад цывілізацыі, і збяром іх усе, зробім аранжыроўкі. Будзем запісваць новы альбом», - падзяліўся планамі Арцём Лук'яненка.

Акрамя таго, летам у гурту будзе шмат канцэртаў, выступленняў, у тым ліку на розных фестывалях. Ёсць запрашэнні з-за мяжы - Польшчы, Украіны. Паступаюць запрашэнні таксама і на карпаратывы, прэзентацыі.

Гурт чакае вялікае фестывальнае лета, але музыкі спадзяюцца, што здолеюць таксама знайсці тыдзень для адпачынку ля мора.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках