16 красавiка 2024, aўторак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры корпусы завода імя Кірава выставяць на аўкцыён

15
Тры корпусы завода імя Кірава выставяць на аўкцыён
ФОТА: ВАЛЯНЦІН МІХАЛЬЦОЎ, TUT.BY

Большая частка карпусоў аднаго з найстарэйшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Менска закінутая ўжо шмат гадоў.

Адно з найстарэйшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Менска — станкабудаўнічы завод імя Кірава на вуліцы Чырвонаармейскай — дагэтуль працуе, але большая частка завадскіх карпусоў закінутая ўжо шмат гадоў. Прадаць непатрэбныя прамысловыя корпусы завода сталічныя ўлады ўпершыню спрабавалі ў 2003 годзе, паведамляе tut.by .

У 2013 годзе стала вядома, што некалькі карпусоў за суму, эквівалентную 9 мільёнам рублёў, купіла кампанія «Белнафтагаз», якая займаецца аптовым гандлем нафтапрадуктамі. Кампанія павінна была на працягу года распрацаваць канцэпцыю развіцця тэрыторыі, але зменаў так і не было.

ФОТА: ВАЛЯНЦІН МІХАЛЬЦОЎ, TUT.BY

Каштоўная зямля каля Свіслачы і вуліцы Пуліхава вечна прастойваць не можа. Да канца года яшчэ тры корпусы павінны выставіць на аўкцыён — адпаведную пастанову Савета Міністраў нядаўна падпісаў прэм'ер-міністр Кабякоў. Згодна з дакументам, да 31 снежня з малатка павінны пусціць будынкі па Чырвонаармейскай, 21/5, 21/6, 21/13.

ТЭРЫТОРЫЯ ЗАВОДА АБВЕДЗЕНАЯ ЧЫРВОНЫМ

Паводле рыначнай ацэнцы агульны кошт будынкаў на студзень гэтага года склаў 24 368 000 рублёў. Калі купіць зямлю з абцяжараннем у выглядзе будынкаў ніхто не захоча, пры паўторных таргах цану знізяць на 20%.

ФОТА: ВАЛЯНЦІН МІХАЛЬЦОЎ, TUT.BY

Пра тое, што завод пераедзе з Чырвонаармейскай і вызваліць тэрыторыю, сталічныя ўлады казалі даўно. Зямлю завода хацелі аддаць замежнаму інвестару, але так і не знайшлі ахвочых укласціся ў развіццё 5,8 гектара. Тым не менш тры гады таму гарадскія архітэктары распрацавалі дзве канцэпцыі забудовы пляцоўкі. У адным варыянце прапаноўвалася ўзвесці ў гэтым месцы жыллё падвышанай камфортнасці. У іншым — сумясціць жылыя і грамадскія аб'екты. У выніку горадабудаўнічая рада ўхваліла другі варыянт, але папрасіў аўтара праекта Віктара Крамарэнкі знізіць паверхавасць будынкаў.

ТАК ПА ПРАЕКЦЕ БУДЗЕ ВЫГЛЯДАЦЬ КВАРТАЛ

У канчатковым варыянце праекта засталася невялікая жылая забудова, на першых паверхах якой можна адкрыць кавярню і крамы, на верхніх — жыллё і офісы.

Увесь квартал павінна «прасякнуць» пешаходная вуліца, якая будзе праходзіць праз некалькі невялікіх плошчаў: Набярэжную, Авальную, Кашарскую і Кітайскую.

У пастанове Савета Міністраў аб тым, як можна будзе выкарыстоўваць набытую тэрыторыю, нічога не сказана. Хутчэй за ўсё, гэта будзе прапісана пазней, ва ўмовах аўкцыёну, калі ён будзе прызначаны. Але паколькі з таргоў будуць прадаваць толькі частку тэрыторыі завода, аб прапанаванай агульнай канцэпцыі архітэктараў, хутчэй за ўсё, гаворкі весціся не будзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках