19 красавiка 2024, Пятніца, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў свайго памочніка амбасадарам у Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі

4
Лукашэнка прызначыў свайго памочніка амбасадарам у Сербіі, Чарнагорыі і Македоніі

Раней Валерый Брылёў быў паслом у Югаславіі, калі скідалі дыктатара Слабадана Мілошавіча.

Валеры Брылёў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве.

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Раней Валерый Брылёў займаў пасаду памочніка беларускага дыктатара.

Валерый Брылёў атрымаў адукацыю архітэктара, але ўсё ж кар'еру звязаў з дыпламатыяй. Такі поспех звязваюць з імем былога сакратара ЦК і міністра Івана Антановіча: Брылёў — яго зяць.

Яшчэ ў савецкія часы Брылёва прызначылі лектарам Дома савецкай культуры ў Югаславіі. Ясна, што абы каго накіраваць на працу за мяжу тады не маглі. Пасля развалу СССР Брылёў стаў штатным супрацоўнікам МЗС. Працаваў у Літве, Балгарыі, Югаславіі. Там, дарэчы, ён з'яўляўся паслом, калі скідалі дыктатара Слабадана Мілошавіча. На пасадзе памочніка кіраўніка пакуль што публічна сябе не выяўляў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках