28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы працягваем традыцыі падпольшчыкаў, народнага супраціву»

7
«Мы працягваем традыцыі падпольшчыкаў, народнага супраціву»

Адзін са стваральнікаў знакамітых вулічных постэраў з беларускімі чыноўнікамі распавёў пра мэты і прынцыпы «партызанскага мастацтва».

Некаторы час таму ў розных частках Менска сталі з'яўляцца постэры, што выяўляюць найбольш адыёзныя дзеянні ці выказванні тых ці іншых дзяржаўных чыноўнікаў: ад былога прэм'ера Мясніковіча да цяперашняга кіраўніка БТ Давыдзькі. Адзін са стваральнікаў серыі знакамітых постэраў з беларускімі чыноўнікамі распавёў у інтэрв'ю, навошта і чаму ён гэта робіць.

На ягоную думку, выказанай у інтэрв'ю Blog-TV Trixter, Алег Ларычаў быў збіты 4 красавіка ў пад'ездзе свайго дома менавіта таму, што быў самым прыкметным чалавекам, які асвятляў гэтыя акцыі. Яму адпомсцілі, бо фармальна не маглі распачаць крымінальнай справы ці ж баяліся яго залішняй скандальнасці.

А ў ноч на 28 красавіка стала вядома, што Алег Ларычаў... знік. З ім не было сувязі на працягу сутак пасля таго, як у ноч на 27 красавіка Алег выйшаў з кругласутачнай піцэрыі ў раёне станцыі метро «Інстытут культуры».

Крыху пазней з'явілася інфармацыя, што Ларычаў знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе чакае суда. Працэс адбудзецца сёння, 28 красавіка, у судзе Цэнтральнага раёна горада Менска.

Мы — люстэрка для ўлады

«З чаго пачынаецца чалавецтва, якім мы яго ведаем цяпер? Яно пачынаецца не столькі з біўняў маманта і апрацаваных камянёў, колькі з наскальных малюнкаў. Бачым наскальныя малюнкі — ну вось, гэта ўжо чалавек.

Калі браць больш блізкую да нас гісторыю, то грамадства адказвала на прапаганду дзяржавы простым словам з трох літар, якое пакрывала ўвесь Савецкі Саюз. Такім чынам народ заяўляў: мы тут наогул жывыя людзі, а не вінцікі камуністычнай сістэмы.

Ну ці шматлікія графіці ў нью-ёрскіх гета. Савецкі Саюз і нью-ёркскія гета — гэта такія месцы найбольшага адчужэння людзей ад грамадскага жыцця. Ад жыцця ў цэлым.

У Беларусі чалавек таксама максімальна адчужаны ад грамадскага жыцця. У ёй няма зусім ніякіх легальных каналаў самавыяўлення або данясення сваіх інтарэсаў. У нас няма дыялогу, ёсць толькі адна асоба, якая вяшчае на грамадства маналог — з экрана тэлевізара, старонак газет, білбордаў і г. д.

Чым мы на гэты бясконцы маналог можам адказаць? Можам пісаць традыцыйнае слова з трох літар. Але гэта цяпер не так актуальна. Актуальна заявіць аб сабе больш тонкім чынам. Трэба ставіць перад уладай люстэрка. Каб яна сябе бачыла, ведала, што яна робіць і ведала, што мы ведаем, што яна робіць, рэагуем на гэта, а не проста моўчкі «хаваем».

«Цаца пакрыўдзілася...»: хто і за што збіў Алега Ларычава

«Цаца» пакрыўдзілася, і пакрыўдзілася вельмі моцна. І пабіла чамусьці Алега. Як самага прыкметнага, напэўна, чалавека, які асвятляў стрыт-арт акцыі.

Зразумела, чаму менавіта пабілі. Постэры — гэта не графіці, тут не прыпішаш вандалізм, складана распачаць крымінальную справу. Улада разумее, што выдаткі будуць занадта вялікімі. Справа стала б занадта скандальнай.

Таму адрэагавалі такім чынам. Ну, мы ж усе цудоўна разумеем, за што Алег атрымаў. А нібыта як — не даведзена.

Алег правільна кажа, што гэта збіццё — працяг праекта. Таму што навіна аб збіцці таксама стала віруснай, шырока разышлася. Яго ў горадзе пазнаюць. Кажуць, прывітанне, рэспект табе за тое, што ты робіш. Хоць робіць гэта зусім не ён непасрэдна. Але яго збіццё распаўсюдзіла інфармацыю аб сацыяльных постэрах яшчэ больш».

Гэта нашы партызанскія традыцыі

«Я вельмі любіў маляваць, але ніколі не ўмеў. Любіў мастацтва, але сам быў не ў стане ім займацца. Але гэтыя постэры робяцца даволі лёгка, даступныя практычна кожнаму, хто не мае дачынення да мастацтва.

Тут бескарысна біць кагосьці аднаго. Сёння вы пабілі яго, заўтра гэта зробіць нехта другі, трэці, чацвёрты. Гэта ўсё роўна будзе распаўсюджвацца.

Гэта нашы партызанскія традыцыі. Мы пакуль не можам заявіць пра сябе адкрыта. Не можам выйсці на мітынг, таму што з дубінкамі не падыскутуеш. Таму, калі мы хочам данесці свой голас, то гэта аптымальны варыянт — падпольныя і ананімныя акцыі.

Наша ўлада робіць выгляд, што гэта яна з'яўляецца прадаўжальніцай традыцый... Не, нічога падобнага, яна хутчэй працягвае традыцыі паліцаяў і акупантаў, якія гэтых падпольшчыкаў ганялі. А мы прадаўжальнікі менавіта народных традыцый, народнага падпольнага супраціву».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках