19 красавiка 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: вайсковы канфлікт з Паўночнай Карэяй магчымы

2
Трамп: вайсковы канфлікт з Паўночнай Карэяй магчымы

Трамп хоча развязаць праблему з КНДР мірным шляхам: яго адміністрацыя рыхтуе новыя санкцыі супраць краіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што супрацьстаянне з Паўночнай Карэяй праз яе ядзерную праграму можа выліцца ў сур'ёзны вайсковы канфлікт, аднак ён палічыў за лепшае б развязаць сітуацыю дыпламатычным шляхам.

«Існуе магчымасць таго, што ў нас можа быць сур'ёзны канфлікт з Паўночнай Карэяй. Абсалютна», - сказаў Трамп ў інтэрв'ю «Рэйтэр», што прымеркаванае да 100 дзён ягонага прэзідэнцтва, паведамляе ВВС.

Тым не менш, прэзідэнт ЗША заявіў, што хоча развязаць крызіс мірным шляхам і цяпер яго адміністрацыя рыхтуе шэраг новых эканамічных санкцый супраць КНДР.

«Мы хацелі б вырашаць пытанні дыпламатычна, але гэта вельмі складана», - прызнаўся Трамп.

Ён пахваліў кітайскага лідара Сі Цзіньпіна за дапамогу Кітая ў спробах утаймаваць Паўночную Карэю.

«Я думаю, што ён вельмі шмат робіць, ён дакладна не хоча бачыць мітусню і смерць, ён не хоча гэтага бачыць, ён добры чалавек, ён вельмі добры чалавек», - ахарактарызаваў Трамп свайго кітайскага партнёра, з якім правёў перамовы ў красавіку.

Ён дадаў, што Сі Цзіньпін любіць Кітай і кітайцаў. Пры гэтым раней, неўзабаве пасля абрання прэзідэнтам, Трамп абвінавачваў Кітай у тым, што ён робіць недастаткова для развязання паўночнакарэйскай праблемы.

Кажучы пра Кім Чэн Ына, Трамп адзначыў, што дзейнічаў зыходзячы са здагадкі, што лідар КНДР узначаліў краіну ў раннім узросце.

«Яму 27 гадоў, яго бацька памёр, ён прымае рэжым. Кажыце, што хочаце, але гэта нялёгка, асабліва ў гэтым узросце», - заявіў прэзідэнт ЗША.

У апошнія месяцы сітуацыя вакол Паўночнай Карэі абвастрылася.

ЗША пачалі ўстаноўку супрацьракетных комплексаў THAAD, прысутнасць якіх на Карэйскім паўвостраве турбуе Расею і Кітай. Кошт сістэмы - $1 млрд, прычым заплаціць за яе, на думку Трампа павінна Паўднёвая Карэя.

Раней у чацвер дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан Fox News паведаміў, што Кітай зноў заклікаў Паўночную Карэю ўстрымацца ад правядзення дадатковых выпрабаванняў.

Тылерсан павінен узначаліць нараду міністраў замежных спраў Рады Бяспекі ААН у пятніцу, дзе ён будзе лабіраваць поўную рэалізацыю уведзеных санкцый супраць Паўночнай Карэі. Гэтыя меры павінны «ўзмацніць ціск на рэжым», мяркуе ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках