25 красавiка 2024, Чацвер, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў: Ведаць сваю гісторыю і мову вельмі важна

1
Капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў: Ведаць сваю гісторыю і мову вельмі важна
ВІТАЛЬ РАДЗІВОНАЎ

Некалькі гадоў таму футбаліст сустрэў чалавека, які крута змяніў яго погляды і жыццё.

27 красавіка госцем курсаў «Мова Нанова» стаў капітан футбольнага клуба БАТЭ, а таксама нападнік нацыянальнай каманды Беларусі Віталь Радзівонаў, паведамляе «Еўрарадыё».

«5-7 гадоў таму я сустрэў чалавека, які пазнаёміў мяне з беларускай гісторыяй і мовай. Так атрымалася, што я будаваў лецішча, і ў маім асяроддзі з'явіўся такі чалавек. Цяпер я думаю, што ведаць сваю гісторыю і мову вельмі важна», — сказаў Віталь Радзівонаў.

Футбаліст таксама прызнаўся, што са сваёй дачкой стараецца гаварыць па-беларуску. А нядаўна яна стала хадзіць у беларускамоўную гімназію. «Я ў гэтым не бачу нічога незвычайнага. Наадварот, я бачу праблему ў тым, што ў краіне так мала беларускамоўных навучальных устаноў», — сказаў Віталь Радзівонаў.

Віталь Радзівонаў з'яўляецца 11-разовым чэмпіёнам Беларусі ў футболе, 3-разовым уладальнікам Кубка краіны і 7-разовым уладальнікам Суперкубка. У мінулым сезоне разам з іншым футбалістам БАТЭ, Міхаілам Гардзейчуком, стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату краіны, забіўшы 15 галоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках