24 красавiка 2024, Серада, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ператворым Браслаў у беларускую Ібіцу!»

5
«Ператворым Браслаў у беларускую Ібіцу!»

На возеры Дрывяты пройдзе буйны музычны фестываль.

22 ліпеня адбудзецца фестываль «Viva Браслаў-2017», які прэтэндуе на тое, каб стаць галоўным летнім оўпэн-эйрам Беларусі. У канцэртны марафоне возьмуць удзел IOWA, Swanky Tunes, «Безь білета», Feel ды і іншыя, паведамляе «Радыё Свабода».

«Добры фэст — гэта найперш атмасфера. Мы адбіралі самыя сонечныя, самыя танцавальныя калектывы розных стыляў і кірункаў. Будзе возера Дрывяты і пляж, шмат спорту і забаў. Мы гатовыя ператварыць Браслаў у беларускую Ібіцу», — адзначаюць арганізатары імпрэзы.

Музычная канцэпцыя фестывалю «Viva Браслаў» — спалучэнне якаснай поп/рок-музыкі і электроннай танцавальнай музыкі EDM. З прадстаўнікоў поп-кірунку абвешчаныя хітмэйкеры IOWA з хітамі «Б’е біт», «Маршрутка», «Усміхайся». Іх падтрымаюць танцавальныя рамантыкі «Безь білета» і маскоўскі рок-гурт «Чайка».

EDM-праграму ўзначальваюць Swanky Tunes — расейскі электронны калектыў, які ўвайшоў ва ўсясветны топ-100 паводле версіі DJ Mag. Беларусь у гэтай частцы праграмы будуць прадстаўляць DJ Mikis і калектыў Ucast, удзельнікі якога паспяхова выступаюць у Еўропе і ЗША.

Летась музычны фэст у Браславе сабраў амаль 15 тысяч гледачоў і ўвайшоў лік галоўных летніх мерапрыемстваў. Гэта адзіная буйная імпрэза ў краіне з пляжам, вялікай спартыўнай праграмай і намётавым гарадком. Фэстывальная пляцоўка і кэмпінг адкрыюцца ў сярэдзіне дня 21 ліпеня, асноўная праграма будзе доўжыцца ад 10-й раніцы 22 ліпеня да 5-й раніцы 23 ліпеня.

«Кожны год мы павышаем узровень артыстаў, якія прыяжджаюць на фестываль. Сёлета таксама зробім дадатковы акцэнт на напаўненне і афармленне самой фэстывальнай пляцоўкі. Будзе шмат забаў і разнастайных зонаў: на вадзе, на сушы і нават у паветры», — адзначаюць арганізатары фэсту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках