25 красавiка 2024, Чацвер, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук атрымаў з Венесуэлы парэзаную пасылку

26
Мянчук атрымаў з Венесуэлы парэзаную пасылку

Беларуская мытня кажа, што гэта зрабілі не яны.

Чорны пояс, які звычайна носяць каратысты, Мікалай замовіў у Венесуэле яшчэ ў сакавіку. Ён аплаціў пасылку і дастаўку праз кампанію DHL. Але якое ж было здзіўленне мужчыны, калі ён дастаў доўгачаканы пояс, а той быў сапсаваны, піша onliner.by.

Мікалай кажа, што пояс прыйшоў на пачатку красавіка, праз тыдзень пасля замовы. Дзеля гэтага мужчына заплаціў экспрэс-дастаўцы $60.

— 15 гадоў поту і крыві і штодзённай працы і цярпення, каб заслужыць права насіць пояс, — тлумачыць Мікалай. — Але радасць была нядоўгай — пояс быў безнадзейна сапсаваны. Яго проста парэзалі. А на пасылцы быў надпіс, што яна была ўскрытая мытняй. І хутчэй за ўсё, гэта зрабілі ў аэрапорце Менска.

— Мала гэтага, у мяне запыталі яшчэ мыту і аплату за 3 дні захоўвання пасылкі, — тлумачыць Мікалай. — Гэта яшчэ дадатковыя $20. Хачу сказаць, што такі выпадак — не першы. Мае сябры казалі, што ў іх з пасылак знікалі некаторыя рэчы пасля адкрыцця мытняй.

Супрацоўнікі мытні «Менск-2» тлумачаць: канкрэтна гэтую пасылку яны не ўскрывалі.

— На пададзеных фотаздымках бачная налепка з надпісам «Opened and resealed by customs», што ў перакладзе на беларускую мову — «адкрыта і перапакавана мытняй», — адзначаюць яны. — Мытня «Менск-2» не выкарыстоўвае налепкі, скотч альбо іншае з надпісамі на замежнай мове. А як пасылка была адпраўлена з Венесуэлы, то раскрытая яна магла быць у любой краіне транзіту пры ажыццяўленні аперацый мытнага кантролю. Адказнасць за перавозку і дастаўку грузу нясе перавозчык, у гэтым выпадку — экспрэс-перавозчык DHL.

Таксама паведамляем, што мытны кошт тавару (без уліку транспартных выдаткаў) заяўлены 15 даляраў ЗША — мыты не выплачваліся. Выплачаная сума, якая змешчаная ў звароце (20 даляраў), уключае ў сябе кошт паслуг мытнага прадстаўніка і аказанне паслуг склада часовага захоўвання, а менавіта размяшчэнне грузу, 7 дзён захоўвання і выдача грузу.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках