19 красавiка 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ці вы цяпер мірна сыходзіце, ці мы вас адсюль выкідваем»

32
«Ці вы цяпер мірна сыходзіце, ці мы вас адсюль выкідваем»

Мэр украінскага Канатопу выгнаў з горада прыхільнікаў кума Пуціна.

Мэр горада Канатопу Сумскай вобласці Арцём Семяніхін сарваў сход прыхільнікаў руху «Украінскі выбар», лідарам якога з'яўляецца кум прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна Віктар Медзвядчук.

Адпаведнае відэа апублікаванае на YouTube-канале мясцовага выдання «05447.com.ua».

«У маім горадзе сепаратысцкага шабашу не будзе. Ці вы цяпер мірна сыходзіце, або мы вас адсюль выкідваем. Я - мэр гэтага горада, я вам не дазваляў праводзіць тут шабаш. Сыходзьце з майго горада, я тут не дазваляў вам праводзіць шабаш. Ідзіце адсюль», - заявіў кіраўнік горада.

«Сепаратысты, прэч з Канатопу. Я - гарадскі кіраўнік, і «сепараў» я сюды не пускаў. Марш адсюль, забойцы ўкраінскіх воінаў. На вашых руках кроў нашых воінаў і жаўнераў. Калі яшчэ нейкая пачвара тут з'явіцца, я папярэджваю, вы апошні раз тут з'яўляецеся. Яшчэ раз з'явіцеся тут, будзеце вылятаць адсюль з вокнаў. Я вам даў дзесяць хвілін», - дадаў Семяніхін.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках