18 красавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі актывіст: Улада баіцца праяваў салідарнасці

3
Гомельскі актывіст: Улада баіцца праяваў салідарнасці
ФОТА: Леанід Судаленка

Учора Андрэя Стрыжака сустракалі з ІЧУ пасля арышту і працяглай галадоўкі.

Актывіст незалежнага прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак выйшаў на волю пасля арышту і працяглай галадоўкі, але паплечнікам і жонцы сустрэць яго ля сцен гомельскага ізалятара не ўдалося, паведамляе «Радыё Рацыя».

На міліцэйскім аўтамабілі Андрэя Стрыжака даставілі ў Цэнтральны РАУС Гомеля. Актывіст Васіль Палякоў адзначыў, што ўлада баіцца праяваў салідарнасці:

- Гэта робіцца, каб менш людзей збіралася, каб гэта не было так прыкметна, бо, калі яны кагосьці выпускаюць з ІЧУ, людзі заўсёды збіраюцца. Калі яны вывозяць раней, хтосьці з тых, хто прыходзіць першым, пазнае, што ўжо вывезлі і акцыя сустрэчы, адпаведна, не вельмі добра выглядае.

Андрэй Стрыжак у першым выступе перад паплечнікамі заўважыў, што трапіў за краты за права на свабодныя сходы:

- Я сядзеў за праўду, я сядзеў за наша права на свабодныя, мірныя сходы, я сядзеў за тое, каб людзі маглі выходзіць і свабодна выказваць сваё меркаванне ў сваёй краіне. Я сядзеў у адзіночнай камеры №14. Усё было, як і ў мінулы раз, у 2008-м годзе, толькі лепш, бо ў 2008-м мы ўтрох сядзелі ў карцэры. Я не ведаю, гэта такі шчаслівы збег абставінаў, але там, паміж кратамі, галкі звілі гняздо і людзей туды цяпер не саджаюць.

Андрэй Стрыжак правёў у ізалятары 10 дзён арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на ганку суда Цэнтральнага раёна Гомеля. Яшчэ перад арыштам ён абвясціў галадоўку, якая доўжылася 13 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках