19 красавiка 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Філіповіч выйшаў на волю

9
Максім Філіповіч выйшаў на волю
Максим Филиппович
Фото: «Радыё Свабода»

Вядомы гомельскі блогер адбыў 30 дзён арышту за «Маршы недармаедаў».

28 красавіка пасля чарговага 7-дзённага арышту на волю выйшаў гомельскі блогер Максім Філіповіч, паведамляе «Свабода».

За ўдзел і відэаздымкі акцый пратэсту супраць дэкрэта №3 у Гомелі, Берасці, Маладзечне і Пінску Філіповіч агулам адсядзеў за кратамі 30 дзён.

Каля ізалятара УУС яго сустракалі жонка Юля, гарадскія блогеры, грамадскія актывісты, якія таксама былі пакараныя штрафамі або арыштамі за «Маршы недармаедаў». Прычым сустракалі адразу ў двух месцах, падзяліўшыся на дзве групы: адны дзяжурылі каля ізалятара, іншыя - каля РАУС адміністрацыі Савецкага раёна, бо міліцыя часам забірае людзей з ізалятара раней тэрміну і адвозіць у аддзяленне «для размовы» - каб не даць актывістам зладзіць урачыстую сустрэчу.

Максіма Філіповіча вывезлі з ізалятара спачатку ў апорны пункт, потым у Савецкі райаддзел міліцыі.

Нагадаем, 21 красавіка суддзя Савецкага раёна Гомеля Андрэй Лагуновіч на падставе адміністрацыйнага пратакола, складзенага міліцыяй паводле артыкула 23.34, пакараў Філіповіча арыштам за прысутнасць 11 сакавіка на акцыі пратэсту ў Пінску. Гэта быў ужо чацвёрты арышт блогера. На прысуд прысутныя адрэагавалі гучнымі воклічамі «Ганьба!».

У Пінску Філіповіч не выступаў, а толькі абураўся бяздзейнасцю мясцовых міліцыянтаў, якія не сталі яго абараняць, калі невядомыя ў цывільным пацягнулі яго ў аўтазак. Адбілі Філіповіча ад нападнікаў пінчукі.

Блогер упэўнены, што міліцыянты помсцяць яму за публічныя прэтэнзіі з нагоды аховы грамадскага парадку:

«На маё патрабаванне разабрацца, - кажа Максім, - прысутны на плошчы міліцэйскі чыноўнік раіў мне патэлефанаваць дзяжурнаму 102. Таму я і звярнуўся да начальніка пінскай міліцыі, нагадваючы: «Вы ж тут! Вы народу служыце, а не толькі грошы атрымліваеце!».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках