23 красавiка 2024, aўторак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асмеяныя чыноўнікі помсцяць графіцісту

9
Асмеяныя чыноўнікі помсцяць графіцісту
Алег Ларычаў
Фота: minsknews.by

Каардынатар стрыт-арт-праекта Signal Алег Ларычаў атрымаў пяць дзён арышту.

У судзе Цэнтральнага раёну Менску разгледзелі справу Алега Ларычава - каардынатара стрыт-арт-праекта Signal. Яго судзілі паводле арт.17.1 КаАП (Дробнае хуліганства). Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Ларычаву 5 дзён адміністрацыйнага арышту, піша tut.by.

У суд Алега Ларычава даставілі з ЦІП на Акрэсціна ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі. Да пасяджэння каардынатар стрыт-арт-праекта распавёў журналістам, што яго затрымалі ў ноч з 26 на 27 красавіка, калі разам з аналітыкам Сяргеем Чалым ён знаходзіўся ў піцэрыі.

- Я выйшаў на ганак папаліць, да мяне падышлі супрацоўнікі АМАП, адразу бусік, дакументы, - кажа Алег. - Я спытаў, на якой падставе мяне затрымалі. Яны сказалі: паехалі ў аддзяленне, разбярэмся, ёсць падазрэнне ва ўчыненні злачынства.

Са слоў Алега, ноч ён правёў у РУУС Цэнтральнага раёна Менска. Суд у ягонай справе праходзіў яшчэ ў чацвер, 27 красавіка.

- Мяне абвінавацілі ў тым, што я брыдкасловіў, размахваў рукамі і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам АМАПу, - паведаміў Алег.

У адказ на абвінавачванні Ларычаў папрасіў паказаць у судзе запіс з відэарэгістратараў супрацоўнікаў АМАПу, якія яго затрымлівалі. Суддзя задаволіла хадайніцтва, і суд быў перанесены на сёння - 28 красавіка.

- Як вы думаеце, чаму вас затрымалі? Ці звязана гэта са з'яўленнем у Менску вострасацыяльных графіці і постэраў? - пацікавіліся журналісты.

- Мне не хацелася б гэта звязваць, - адказаў Алег. - Адразу думаў, што гэта памылка. Магчыма, гэта канец месяца і быў недабор падчас «Чарнобыльскага шляху».

Як абвясціла ў пятніцу падчас паседжання суддзя, відэа затрымання паглядзець немагчыма: відэарэгістратар у момант затрымання быў выключаны, бо ў ім адсутнічала сілкаванне.

Алег Ларычаў - каардынатар беларускай стрыт-арт-супольнасці SIGNAL, арганізатар фестывалю Urban Myths, які наведвалі вулічныя мастакі з розных краін. 4 красавіка ў пад'ездзе дома яго збілі невядомыя. Дзяўчына Алега Ганна распавяла, што з вечара серады 26-га красавіка ён не выходзіў на сувязь. У ноч на 28 красавіка ёй патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі: у пятніцу ў судзе Цэнтральнага раёна Ларычава будуць судзіць паводле арт.17.1 КаАП (Дробнае хуліганства).

Нагадаем, у апошнія месяцы ў Менску з'явіўся шэраг вострасацыяльных графіці і постэраў: калючы дрот на малюнку, які сімвалізуе «сяброўства» Менска і Масквы, налепкі «зялёных чалавечкаў» і аплікацыі з партрэтамі экс-кіраўніцы Мінпрацы і сацабароны Марыяны Шчоткінай, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і камандзіра сталічнага АМАПа Дзмітрыя Балабы. Аўтары постэраў з выявамі чыноўнікаў і «зялёных чалавечкаў» невядомыя.

Напад на пачатку красавіка Ларычаў звязаў з тым, што на старонцы суполкі Signal была размешчаная аб'ява пра тое, што неабходная дапамога аўтарам гэтага праекта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках