25 красавiка 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава і Б'ёрндален выступяць у лыжных гонках на сабачых вупражах

6
Домрачава і Б'ёрндален выступяць у лыжных гонках на сабачых вупражах

Фестываль з удзелам нарвэжска-беларускай пары пройдзе 28-29 красавіка.

Самы тытулаваны біятланіст у гісторыі нарвэжац Уле-Эйнар Б'ёрндален і ягоная беларуская жонка трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава возьмуць удзел у лыжных гонках на сабачых вупражах, якія традыцыйна пройдуць у Шушэне ў праграме традыцыйнага лыжнага фестывалю Snørock, паведамляе tut.by са спасылкай на Ringsaker Blad.

ФОТА З САЙТА VG.NO

Фестываль Snørock пройдзе 28-29 красавіка. Удзел у ім плануюць узяць таксама біятланісты Гэнрык Л’Абе Лун і Ларс Бэргэр.

Нагадаем, што год таму Уле-Эйнар Б'ёрндален заняў на гэтых спаборніцтвах другое месца.

ФОТА: WWW.FACEBOOK.COM/OLEEINARBJOERNDALEN/

А пакуль Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален трэніруюцца ў нарвэжскім Шушэне.

«А ВЫ ПАВЕРЫЦЕ, ШТО ГЭТА КАНЕЦ КРАСАВІКА? ШЫКОЎНАЕ НАДВОР'Е ДЛЯ ЛЫЖНАГА КАТАННЯ ТУТ», — ПАДПІСАЛА ДОМРАЧАВА ФОТА З ШУШЭНА. ФОТА: VK.COM/DARYA_DOMRACHEVA
«МЫ РАЗАМ НА ПРАБЕЖКУ. А ЯК ВЫ БАВІЦЕ ВЫХОДНЫЯ?» ФОТА: VK.COM/DARYA_DOMRACHEVA

Між тым спартыўны дырэктар нацыянальнай каманды Нарвэгіі Мортэн Аа Д’юпвік паведаміў у інтэрв'ю NRK, што Дар'я Домрачава ў міжсезонне правядзе некалькі збораў супольна з нарвэжскімі спартоўцамі.

УЛЕ-ЭЙНАР Б'ЁРНДАЛЕН, ДАР'Я ДОМРАЧАВА, ЁХАНЭС-ТЫНЕС БЁ. ФОТА: BERIT ROALD/NTB SCANPIX

— Дар'я далучыцца да нас, калі на зборы прыбудзе Уле-Эйнар. Ён з'яўляецца гэткім жа чальуом каманды, як і ўсе астатнія, але мы далі яму магчымасць рыхтавацца паводле індывідуальнай праграмы разам з жонкай, якая, як і ён, робіць стаўку на Алімпіяду-2018 у Пхенчхане, — сказаў Д’юпвік.

Дар'я Домрачава таксама мае намер частку збораў правесці з беларускай камандзе

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках