28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуніст Карпенка абновіць школьную праграму пад Міколку пад 1 верасня

71
Камуніст Карпенка абновіць школьную праграму пад Міколку пад 1 верасня

Патрабаванне Лукашэнкі ператварыць школу пад сына Міколку міністр адукацыі мерыцца выконваць у паскораным рэжыме.

Школьныя навучальныя праграмы ў Беларусі плануецца абнавіць пад 1 верасня. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка сёння на нарадзе аб павышэнні якасці навучальных праграм і навучальных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамляе БелТА.

Міністр звярнуў увагу, што праца над праграмамі і падручнікамі — сістэмны працэс. «Цяпер мы імкнемся паскорыць гэты працэс, вызначаем, якія дадатковыя рэсурсы — арганізацыйныя, фінансавыя, навукова-педагагічныя — трэба далучыць, каб зрабіць гэтую працу больш інтэнсіўнай і дзейснай», — сказаў Ігар Карпенка.

З ягоных слоў, разам з праграмамі падпадуць пад карэкцыю і школьныя падручнікі. «Падручнікі не павінны быць ускладненыя, але разам з тым і не павінны быць празмерна спрошчаныя, — мяркуе міністр-камуніст. — Усё-такі веды развіваюцца, з'яўляецца шмат новай інфармацыі, трэба пісьменна выбраць патрэбнае».

Разам з тым Ігар Карпенка адзначыў важную ролю настаўніка і ягонае ўменне карыстацца матэрыяламі, якія прапісаныя ў праграмах і падручніках.

«Гэта пытанне падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Мы сёння стварылі ланцужок дзеянняў, які дазваляе прыходзіць у сістэму педагагічнай адукацыі матываванай моладзі. Гэтаму спрыяюць пэўныя навацыі пры паступленні ў педагагічныя ВНУ. Такая сістэма дазволіць нам выйсці на новы метадычны ўзровень выкладання ў агульнай сярэдняй школе», — упэўнены міністр.

Нагадаем, кіраўнік Беларусі запатрабаваў спрасціць навучальныя праграмы ў школах і ВНУ і зрушыць пачатак навучальнага дня на больш позні тэрмін. У падмурку рэфарматарскіх ідэй Аляксандра Лукашэнкі – назіранне за тым, як вучыцца ягоны сын Міколка.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках