19 красавiка 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У канцы тыдня ў Беларусі чакаецца да +22°С

3
У канцы тыдня ў Беларусі чакаецца да +22°С
ФОТА: BYMEDIA.NET

У суботу захаваецца дажджлівае і кантраснае надвор'е, а ў нядзелю і панядзелак пацяплее.

У суботу захаваецца дажджлівае і кантраснае надвор'е, у нядзелю пацяплее, але парасон хаваць не варта — ён спатрэбіцца. Пра гэта tut.by распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу, 29 красавіка, варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасфэрныя франты ад цыклона, які рухаецца з захаду Украіны на Латвію. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Уночы і раніцай на паўночна-заходняй палове краіны працяглыя моцныя дажджы, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўначы +5..+11°С, удзень +12...+18°С, у заходніх раёнах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей +7...+11°С; на ўсходзе Беларусі уночы +12...+14°С, удзень +19..+24°С.

У нядзелю, 30 красавіка, надвор'е крыху палепшыцца. З Заходняй Еўропы пачне распаўсюджвацца абсяг высокага атмасфэрнага ціску, а атмасфэрныя франты зрушацца на паўднёва-ўсходнюю палову краіны, дзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Тэмпература ўночы +2..+9°С, удзень +8..+15°С.

1 траўня, у панядзелак, чакаецца хмарнае з прасвятленнямі і спакойнае надвор'е, без дажджоў не абыдзецца. Уначы збольшага на паўднёва-заходняй палове, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Поначы слабы туман. Тэмпература ўночы +1..+8°С, удзень +7...+14°С, па-ранейшаму цяплей будзе на паўднёвым усходзе краіны, там чакаецца +15...+22°С.

Затым у Беларусь разам з паўднёвымі вятрамі прыйдзе і больш цёплае камфортнае надвор'е.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках